Каласы пад сярпом тваім Quotes

Rate this book
Clear rating
Каласы пад сярпом тваім Каласы пад сярпом тваім by Uladzimir Karatkievič
461 ratings, 4.67 average rating, 21 reviews
Каласы пад сярпом тваім Quotes Showing 1-12 of 12
“Лягчэй за ўсё скончыць так. Але людзям трэба ісці. Каб жыць. Жыццё — даброта. Найвялікшая даброта, якая дадзена кожнаму, нягледзячы на ўвесь боль.”
Уладзімір Караткевіч, Каласы пад сярпом тваім
“Я казала яму: не ідзі, не забівай мядзведзя. У яго босыя ногі. Ён быў галодны і ратаваў сваё жыццё. Як мы... Усё ратуе сваё жыццё... Усё было балюча. Жыць — балюча, жывіцца — балюча, дыхаць — балюча.”
Уладзімір Караткевіч, Каласы пад сярпом тваім
“Калі чалавек, кожны чалавек, вельмі захоча зрабіць другому хоць маленькае дзіва — свет зробіцца светам дзіваў.”
Уладзімір Караткевіч, Каласы пад сярпом тваім
“— То навошта было ісці ў ноч? Чалавеку нельга быць аднаму.
— Чалавеку, які ненавідзіць, нельга быць з людзьмі. Яго трэба цурацца, як заразнага. І я не маю права на паблажлівасць людзей.
— Чаму?
— Я сёння забіў двух чалавек... Ці то я не забіў... Але я ўявіў сабе, як я гэта буду рабіць.
— Такое злачынства ёсць у кожнага.”
Уладзімір Караткевіч, Каласы пад сярпом тваім
“— Свет як здзек? — спытала яна.
— Падобна на тое.
— А хто казаў мне, што дзівы павінны заўсёды збывацца?
— Ну,— нявесела засмяяўся ён.— Не я. Нехта іншы. Нейкі адзінаццацігадовы хлапчук.”
Уладзімір Караткевіч, Каласы пад сярпом тваім
“Зло, якое цярпліва выносілі, як штосьці непазбежнае, робіцца нясцерпным пры думцы, што можна ад яго вызваліцца.”
Уладзімір Караткевіч, Каласы пад сярпом тваім
“Мы нават да любові да радзімы ў большасці не дараслі. І таму тут больш за ўсё патрэбны людзі, якія прайшлі ўсе ступені. Бываюць такія, багатыя любоўю і нянавісцю. У іх увесь свет узарваны і перакулены. Яны любяць чалавецтва больш, чым радзіму, радзіму больш, чым родны дом, а ўсё гэта разам — больш за саміх сябе. Яны, разумееш, свабодна аддаюць жыццё і дом і ўсё — для краіны і чалавецтва.”
Уладзімір Караткевіч, Каласы пад сярпом тваім
“Звычайна ў людзей так. Першае — гэта я, другое — сям’я, родны дом, трэцяе — родны горад, чацвёртае — родная краіна, пятае — родная Зямля, роднае Чалавецтва. І кожны любіць сам сябе, амаль усе — сям’ю, большасць — родны горад, частка — радзіму. І толькі адзінкі любяць чалавецтва. Па-сапраўднаму, а не на словах...”
Уладзімір Караткевіч, Каласы пад сярпом тваім
“Гэта быў страшны і цяжкі час.
Уся неабдымная імперыя дранцвела і дубела ад жахлівага палітычнага марозу, які вось ужо дваццаць шэсць год вісеў і кашлата варочаўся над яе абшарамі. Кожны, хто спрабаваў дыхаць на поўныя грудзі, адмарожваў лёгкія.
Казаць — дазвалялася толькі ману, любіць — толькі праваслаўе ды імператара, ненавідзець — толькі вальнадумцаў (якіх ніхто не бачыў, так іх было мала).
Літаратура трымалася на нейкім дзесятку смельчакоў, якіх гналі і распіналі ўсе, пачынаючы ад усерасійскага квартальнага і канчаючы квартальным звычайным. Ды і смельчакі гаварылі часцей за ўсё прыглушаным голасам, бо на кожнага адносна сумленнага было па дваццаць ланцужных псоў, здатных на ўсё.
Большасць не вытрымлівала і, сказаўшы смелае слова, адразу пачынала дыгаць нагою і прасіць прабачэння, жахацца са сваіх былых перакананняў. «Мёртвыя душы» назвалі «тройчы маною, паклёпам на расійскую рэчаіснасць і ганьбаваннем асноў».
Вялікія заваёвы чалавецтва імперыя аб’явіла лухтой, праўду — злосным падкопам, іншамысных — злачынцамі, што не хочуць велічы айчыны.
Бог быў падобны на будачніка, а будачнікі — на разбойнікаў.
Шпіцрутэны і смугастыя будкі сталі сімвалам.
Шчаслівых не было.
Усё прыносілася ў ахвяру ідалу дзяржаўнай моцы.”
Уладзімір Караткевіч, Каласы пад сярпом тваім
“Ён звяртауся цяпер да ракі, як роуны да роунага. Цяпер перад абодвума была вечнасць. Косці стануць зямлёй, і вирастуць дрєви, і пацякуть з іх кроплі дажджу. Проста туды, у раку. І ён стане ракою, а рака - ім. І нават самы мудры, нават Бог, іх не адрозніць.

Бо тады я усё адно не змагу гасіць па чарзе зорныя светы: адзін за другім.”
Уладзімір Караткевіч, Каласы пад сярпом тваім
“А можа, мы не чуем? Можа, калі красуе жыта, яно адчувае тое, што і мы, кахаючы, і ў радасці хістаецца з канца ў канец і мяняе колер на лілаваты, бо ўбіраецца, і шуміць-шуміць само сабе. Ты ведаеш, што адчуваюць каласы пад сярпом? Толькі яны не могуць ні ўцячы, ні крычаць. Не дадзена ім. Ну і што? Нам паляцець таксама не дадзена. А мы, глушцы, кажам: мо-ожна, бо яны нямыя. І каласы нямыя, і звяры. А адсюль не так ужо далёка і да дзікіх людзей. Яны таксама нямыя, мармычуць невядома што. І мы іх, моцныя, бяром, як трусяня, ды – далонню за вушамі.”
Уладзімір Караткевіч, Каласы пад сярпом тваім
“І гєта неяк страшнавата наблізіла яго, Алеся, да усіх людзей, нават да тых, чые курганы стаяць вось ужо колькі стагоддзяу па берегах вялікай ракі. Ягоны курган зблытаюць з іхнімі. Пройдуць вялікія тысячы год, і людзям будзе усё адно. Таму, відаць, і трєба трымацца за тых, каму не усё адно, і вельмі-вельмі любіць іх.”
Уладзімір Караткевіч, Каласы пад сярпом тваім