(?)
Quotes are added by the Goodreads community and are not verified by Goodreads. (Learn more)
Уладзімір Караткевіч

“Гэта быў страшны і цяжкі час.
Уся неабдымная імперыя дранцвела і дубела ад жахлівага палітычнага марозу, які вось ужо дваццаць шэсць год вісеў і кашлата варочаўся над яе абшарамі. Кожны, хто спрабаваў дыхаць на поўныя грудзі, адмарожваў лёгкія.
Казаць — дазвалялася толькі ману, любіць — толькі праваслаўе ды імператара, ненавідзець — толькі вальнадумцаў (якіх ніхто не бачыў, так іх было мала).
Літаратура трымалася на нейкім дзесятку смельчакоў, якіх гналі і распіналі ўсе, пачынаючы ад усерасійскага квартальнага і канчаючы квартальным звычайным. Ды і смельчакі гаварылі часцей за ўсё прыглушаным голасам, бо на кожнага адносна сумленнага было па дваццаць ланцужных псоў, здатных на ўсё.
Большасць не вытрымлівала і, сказаўшы смелае слова, адразу пачынала дыгаць нагою і прасіць прабачэння, жахацца са сваіх былых перакананняў. «Мёртвыя душы» назвалі «тройчы маною, паклёпам на расійскую рэчаіснасць і ганьбаваннем асноў».
Вялікія заваёвы чалавецтва імперыя аб’явіла лухтой, праўду — злосным падкопам, іншамысных — злачынцамі, што не хочуць велічы айчыны.
Бог быў падобны на будачніка, а будачнікі — на разбойнікаў.
Шпіцрутэны і смугастыя будкі сталі сімвалам.
Шчаслівых не было.
Усё прыносілася ў ахвяру ідалу дзяржаўнай моцы.”

Уладзімір Караткевіч, Каласы пад сярпом тваім
Read more quotes from Уладзімір Караткевіч


Share this quote:
Share on Twitter

Friends Who Liked This Quote

To see what your friends thought of this quote, please sign up!

0 likes
All Members Who Liked This Quote

None yet!


This Quote Is From

Каласы пад сярпом тваім Каласы пад сярпом тваім by Uladzimir Karatkievič
462 ratings, average rating, 21 reviews

Browse By Tag