Час пустазелля Quotes
Час пустазелля
by
Ганна Янкута87 ratings, 4.23 average rating, 16 reviews
Час пустазелля Quotes
Showing 1-2 of 2
“Нясу ў сэрдцы людзей як найвялікшую каштоўнасць, пешчу іх унутры сябе, берагу і ахоўваю. У вонкавым свеце з гэтым цяжэй, амаль ніколі не артымліваецца. Праз нясмеласць і бяссілле, а яшчэ – праз неперааднольны пралом, які нас раздзяляе, праз раскрышанасць сусвету. Шмат хто кажа, што цяпер мы ўсе мусім дапамагаць адно аднаму, такі час. Але я думаю, што гэта не толькі пра час, але і пра надмер любові. Аказалася, гто яе у нас столькі, што хапае нават і на іншых.
Адчуваю, як ўсё размываецца, межы маёй радзімы і навая сям’і. Мая сям’я цяпер – гэта яшчэ і людзі побач, якім я магу хоць неяк дапамагчы. І якія захочуць дапамогу прыняць. Мне падабаецца гэтае размыванне, з’яўленне некага новага, з якім можна разам перачакаць буру.”
― Час пустазелля

“Што такое вяртанне і куды яно можа прывесці?Няважна чыё. Вяртанне - міфічны сюжэт, яшчэ ў старажытнасці было зразумела, што яно немагчымае, ніхто не зойдзе двойчы ў тую самую раку, не перасячэ тую самую мяжу. І ўсё ж мы раз за разам выпраўляемся ў гэтую вандроўку, якая мусіла б закінуць нас ў мінулае, але нязменна прыводзіць у будучыню.
Жаданне вярнуцца ўпісанае ў чалавечае ўяўленне. Мы хочам зрабіць поўнае кола, змяя кусае свой хвост. Доўгая дарога дадому. На Ітаку. Яна і не можа быть картокай, бо тады згубіцца ўсякі сэнс. "Праз год у Мінску," - часам гаворым мы цяпер на развітанне. І я ўзыходжу ў Гародню ці ў Мінск, як раней узыходзілі ў Ерусалім - бо вяратанне і ёсць узыходжаннем на гару, з якой ты не спускалася, час цісне мацней за любы іншы цяжар. Вышыня Мінска над узроўнем мора - ад двухсот дваццаці да двухсот васьмідзесяці метраў.
Ці ёсць у мінулым хоць адзіны момант, у які я б хацела трапіць зноў?”