У капцюрох ГПУ Quotes
У капцюрох ГПУ
by
Францішак Аляхновіч61 ratings, 4.82 average rating, 6 reviews
У капцюрох ГПУ Quotes
Showing 1-5 of 5
“Няўжо-ж усё гэта я запраўды перажыў? Няўжо-ж гэта ня сон, як тады - на вастрожных нарах?..
Хочацца гаварыць, а шчэ больш хочацца пiсаць. Хочацца расплюшчваць людзям вочы. А людзi кажуць:
"Ну, няма дзiва, што вы гэтак настроены... Салоўкi. Блiзу 7 гадоў... Гм... Гэта ня жартачкi... Дык вы ня можаце глянуць на справу бесстаронна, вы на ўсё глядзiце аднабока... Але за што-ж вас у рэшце рэштаў пасадзiлi?.. Мусiць, нешта было"...”
― У капцюрох ГПУ

“Ён iз вастрогу пойдзе туды, дзе ўвесь вялiзарны край - гэта адзiн вялiкi вастрог, дзе думка чалавечая сьцiсьненая ў вабцугох савецкага абсурду, дзе ня толькi дзеяць i гаварыць, але й думаць i дыхаць трэба паводле аднаго, для ўсiх абавязковага шаблёну. Ён пойдзе ў край белага нявольнiцтва, голаду, нэндзы, людаедзтва, а я - кiруюся на Захад, да "капiталiстычных" гаспадарстваў, дзе буду прынамсi спаць спакойна, ведаючы, што ўначы госьцi з ГПУ не пастукаюцца да мае гасподы.”
― У капцюрох ГПУ
― У капцюрох ГПУ
“За ўвесь час бытнасьцi мае ў савецкiх вастрогах я нi разу не спаткаў контр-рэвалюцыянэра "з праўдзiвага здарэньня". Усе тут гэтак запуджаныя, кажная вольная думка гэтак станоўка забiваецца ў зародку, што аб нейкiм рэвалюцыйным выступленьнi ня можа быць гутаркi. Больш таго, людзi, засуджаныя за запраўдную цi выдуманую вiну, замiж ненавiдзець наяўны лад i сваiх прыгнятальнiкаў, часамi гавораць: "справядлiва гэта... улада ведае, што робiць... я быў слабы, хiстаўся... гэткiя непатрэбныя... мяне аддалi дзеля загартаваньня... дый што значыць адно мае жыцьцё або нават i тысячаў гэткiх, як я, раўнуючы да гэтага вялiкага будаўнiцтва..." i г. д.
Гэта ўжо запраўдны псыхоз!”
― У капцюрох ГПУ
Гэта ўжо запраўдны псыхоз!”
― У капцюрох ГПУ
“Замiж дакляраваных школаў - салавецкiя вастрожныя кашары, у якiх жыцьцё вучыла нас вялiкае праўды, што бальшавiкi ўмеюць абяшчэсьцiць усё сьвятое, нават самае слова "таварыш", якое заклiкае да брацтва i навязвае сардэчнасьць памiж людзьмi аднае iдэi, аднае працы, аднае долi, - i яно будзiць сяньня ў кажнага, хто не заражаны камунiзмам, прыкрае пачуцьцё агiды. Так гэтае прыгожае слова апаганена, збэшчана вуснамi бальшавiкоў.”
― У капцюрох ГПУ
― У капцюрох ГПУ
“- Аднак-жа, таварышы, гэта страшэнная рэч...
- Што?
- Гэта...
- Больш страшэнная, што ўжо гэтак звыклiся з усiм! Нiшто нас ня ўзрушае. Раўнадушна стаялi мы тамака, на плошчы, чуючы знаёмыя прозьвiшчы, i ня ўзварушыла нас вестка аб расстрэле добрага таварыша. Думалi толькi аб тым, каб хутчэй вярнуцца ў цёплую камару - на гэтыя блышаныя нары...”