Хлопчык і сьнег Quotes
Хлопчык і сьнег
by
Alhierd Bacharevič43 ratings, 4.35 average rating, 5 reviews
Хлопчык і сьнег Quotes
Showing 1-2 of 2
“Род,.. Кроў... Карані... Усё гэта робіцца бясьсільным і бессэнсоўным, варта табе апынуцца сам-насам з часам. Ад самага нашага нараджэньня родны дом расказвае нам казкі пра сваю надзейнасьць і неўміручасьць - а потым ты ідзеш па вуліцы, на якой даўно ўжо не бываў, і раптам ня бачыш ні вокнаў, ні сьценаў, ні дрэваў, і толькі памяць малюе фантомныя абрысы, і ў цябе ёсьць усяго толькі сэкунда, каб пабачыць усё апошні раз, перад тым як мінулае памеркне і зробіцца шараговым чалавечыс успамінам, лісьлівым, самаўпэўненным і недакладным, і пасыплецца сухім лісьцем, страшным сьнегам, сівым валоссем на вуліцы старой Дражні.”
― Хлопчык і сьнег
― Хлопчык і сьнег
“Правабіўшы ў весцы лета, мы, гарадскія дзеці, прывозілі ў Менск жывую беларускую мову. Ня мову, вядома, але яе аскепкі, якія надоўга захрасалі ў дзіцячых ратах. Аскепкі той мовы, ад якой іх гарадзкія бацькі так хацелі пазбавіцца - бо быть гарадскім у Беларусі значыла гаварыць чыста па-расейску. Дзеці вярталіся ад бабуляў, ішлі ў школу - і высьвятлялася, што яны падчапілі ў вёсцы падступную інфэкцыю: беларускую лексіку і беларускі акцэнт. Настаўніцы расейскай мовы жахаліся і моршчыліся, чуючы, як іхнія вучні і вучаніцы ўжываюць "вясковыя" слоўцы і ня могуць вымавіць гарадскі выбухны, "чісто русскій звук "г"". Празь месяц напружанай працы хвароба адступала - да наступнага лета і наступнай паездкі да "калгасных" бабуляў і дзядуляў, якія за ўсё жыцьцё так і не навучыліся правільна гаварыць па-расейску. Два стагодзьдзі русіфікацыі так і ня здолелі зрабіць зь іх "русских людей". Беларуская вёска жывучая, як яе мова.”
― Хлопчык і сьнег
― Хлопчык і сьнег
