Па слядах аднаго міфа Quotes

Rate this book
Clear rating
Па слядах аднаго міфа Па слядах аднаго міфа by Мікола Ермаловіч
2 ratings, 4.00 average rating, 1 review
Па слядах аднаго міфа Quotes Showing 1-8 of 8
“Паколькі ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага было найперш вынікам эканамічнага, палітычнага і культурна-этнічнага збліжэння і аб'яднання беларускіх земляў, то гэты гістарычны працэс быў у інтарэсах беларускіх феадалаў, што і характарызуе гэтую дзяржаву найперш як беларускую. Таму становіцца зразумелым, чаму ў Вялікім Княстве Літоўскім панавальнае месца заняла беларуская культура і дзяржаўнай стала беларуская мова.”
Мікола Ермаловіч, Па слядах аднаго міфа
“Ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскай заваёвы Чорнай Русі ды іншых беларускіх земляў, што нібыта і паклала пачатак утварэнню Вялікага Княства Літоўскага. Такое сцверджанне ўзнікла ў сярэдзіне ХVІ ст., каб ідэалагічна абгрунтаваць права вялікага князя літоўскага на беларускія землі, значная частка якіх тады часова была занята войскамі Івана Жахлівага. Праз «Кроніку» М.Стрыйкоўскага гэтая версія перайшла ў многія кнігі па гісторыі, пазней была некрытычна прынятая шмат якімі даследнікамі і, стаўшы традыцыйнай, доўгі час не пераглядалася.”
Мікола Ермаловіч, Па слядах аднаго міфа
“Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага пачалося не з заваёвы Новагародскай зямлі Літвой, а, наадварот, з заваёвы Новагародскай зямлёй Літвы. Гэтую заваёву новагародскія феадалы ажыццявілі сваімі сіламі пры дапамозе перабежніка з Літвы Міндоўга. Той, помсцячы князям Літвы за іх «ворожьство» да яго, адбіраючы ад іх «бесчисленое имение их», дзейнічаў у інтарэсах новагародскіх феадалаў.”
Мікола Ермаловіч, Па слядах аднаго міфа
“Тое, што Беларусь не ведала мангола-татарскага пагрому і панавання, мела для яе важнае значэнне, якое пакуль што яшчэ не ацэненае ў гістарычнай навуцы. Як вядома, мангола-татарскае панаванне перапыніла і замарудзіла працэс палітычнага аб'яднання расейскіх і ўкраінскіх земляў, падарвала іх прадукцыйныя сілы. Усяго гэтага пазбегла Беларусь. Яе аб'яднанне не было спыненае, а яе прадукцыйныя сілы ў выніку прытоку новага насельніцтва яшчэ больш узраслі. Усё гэта і было прычынай таго, што фармаванне тэрыторыі Беларусі і кансалідацыя беларускага этнасу пайшлі хутчэй, чым аналагічныя працэсы ў іншых усходнеславянскіх землях.”
Мікола Ермаловіч, Па слядах аднаго міфа
“Тое, што ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага паспрыяла славянскай каланізацыі балцкіх земляў і асіміляцыі іх насельніцтва, што панавальнай культурай у ім стала беларуская і дзяржаўнай мовай беларуская, характарызуе гэтую дзяржаву як славянскую. Такім чынам, не так званыя «літоўскія набегі на заходнерускія землі», а славянская каланізацыя балцкіх земляў была вызначальным фактарам ва ўтварэнні Вялікага Княства Літоўскага.”
Мікола Ермаловіч, Па слядах аднаго міфа
“Не ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага было перадумовай фармавання тэрыторыі Беларусі і беларускай народнасці і культуры, а, наадварот, працэс фармавання тэрыторыі Беларусі, беларускай народнасці і культуры, які праходзіў на грунце эканамічнага і культурнага збліжэння беларускіх земляў, і зараджэння новай дзяржаўнасці ў Новагародку быў перадумовай утварэння Вялікага Княства Літоўскага.”
Мікола Ермаловіч, Па слядах аднаго міфа
“Ва ўсялякім разе бясспрэчна тое, што працэс узаемнага эканамічнага і культурнага збліжэння беларускіх земляў у ХІІ-ХІІІ стст. не толькі не абмінуў Новагародскай зямлі, але і найвыразней тут праявіўся. Эканамічна магутныя новагародскія феадалы шмат зрабілі для збірання ў адзінае цэлае беларускіх земляў, эканамічнае і культурнае збліжэнне якіх пачалося раней.”
Мікола Ермаловіч, Па слядах аднаго міфа
“Менавіта ў Полацкай зямлі, дзе раней пачаўся працэс феадальнай раздробленасці, ён раней і закончыўся. У выніку гэтага і міжусобная барацьба полацкіх князёў паступова заціхла значна раней, чым у іншых усходнеславянскіх землях.”
Мікола Ермаловіч, Па слядах аднаго міфа