Толькі не гавары маёй маме Quotes

Rate this book
Clear rating
Толькі не гавары маёй маме Толькі не гавары маёй маме by Адам Глобус
15 ratings, 3.67 average rating, 1 review
Толькі не гавары маёй маме Quotes Showing 1-4 of 4
“Вайна — грамадская шызафрэнiя, суцэльнае вар'яцтва. Вайна — вельмi заразная, iнфекцыйная хвароба. Салёны водар крывi распальвае апетыт...”
Адам Глобус, Толькі не гавары маёй маме
“Як я ўзненавiдзеў усiх праспiртаваных палкоўнiкаў Івановых, Пятровых, Мухiных з iх аўтаматамi, кулямётамi, ордэнамi i пяцiрогiмi зоркамi, у якiх паблiсквала залатая свастыка, складзеная з сярпа i малатка. Што можа быць больш мярзотным за шматок паперы, на якiм напiсана: ты абавязаны з'явiцца ў вайсковы камiсарыят, а калi не з'явiшся, дык пойдзеш пад суд?! Павер мне, нiчога ў свеце не выклiкае такой гiдлiвасцi, як позва ў войска. І таму мужчыны iх выкiдаюць, рвуць, не прызнаюцца, што бачылi. І таму другiя мужчыны грукаюць па начах у дзверы i бяруць подпiс, што ўручылi гэты гнюсны шматок паперы з рук у рукi”
Адам Глобус, Толькі не гавары маёй маме
“Сякера вельмi зручная рэч у справе мiрнага далучэння чужых земляў да iмперыi. Асаблiва да Расейскай, асаблiва ў XVIII стагоддзi, калi ў яе быў ваўчыны апетыт”
Адам Глобус, Толькі не гавары маёй маме
“Лядачы ўзрост, асаблiва калi вясна, травень, i табе семнаццаць, i ўсе дзяўчаты прыгожыя. А тая, што да цябе блiжэй за ўсiх, — самая прыгожая”
Адам Глобус, Толькі не гавары маёй маме