Ладдзя роспачы Quotes

Rate this book
Clear rating
Ладдзя роспачы Ладдзя роспачы by Уладзімір Караткевіч
190 ratings, 4.45 average rating, 13 reviews
Ладдзя роспачы Quotes Showing 1-7 of 7
“Жыццё кароткае, як захад. Вось сонца над вадою, а вось – у Дняпры.”
Уладзімір Караткевіч, Ладдзя роспачы
“Чалавек носіць сваё неба з сабою.”
Уладзімір Караткевіч, Ладдзя роспачы
“Людзі бываюць бруднейшыя за свінню і чысцейшыя за анёла. Дабрэйшыя за жыццё і ў сто разоў страшнейшыя за Смерць.”
Уладзімір Караткевіч, Ладдзя роспачы
“Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, - і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на «спрадвечны» закон.”
Уладзімір Караткевіч, Ладдзя роспачы
“Колькі разоў сабе казаў: не звязвайся з начальствам, не чапай, Гервасій, дзярма.”
Уладзімір Караткевіч, Ладдзя роспачы
“Людзі не ўмеюць жыць і таму кажуць пра заўтра, якога не будзе. Сёння мы верым і мучым сваё беднае цела, а заўтра затое будзем жыць. Сёння мы адмаўляемся ад сэрца ў імя велічы, але заўтра нам дадуць узнагароду. Сёння вырываем з сэрца любых, бо нам трэба ўзвялічыць каралеўства, але заўтра мы будзем кахаць.”
Уладзімір Караткевіч, Ладдзя роспачы
“Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш.”
Уладзімір Караткевіч, Ладдзя роспачы