What do you think?
Rate this book


199 pages, Paperback
First published January 1, 1964
Я тады шукаў свой народ і пачынаў разумець, як многія ў той час, што ён тут, побач, толькі за два стагоддзі з нашай інтэлігенцыі добра выбілі гэта разуменне. Таму і працу сабе я выбраў незвычайную - зведанне гэтага народа. Я кончыў пасля гімназіі ўніверсітэт і стаў вучоным-фалькларыстам. Справа гэтая ў той час толькі пачыналася і лічылася сярод уладу маючых небяспечнай для існуючага парадку.
- Дурань ты, дурань... Ты думаешь, мне не шкада? Сэрца крывёю абліваецца ... Але ... калі пачалі ўжо - дык да канца. Каб ніводнага не пакінуць, каб толькі мы адны, пад кругавой парукай, ведалі. «Малады»! Ты думаеш, не вырасце з гэтага маладога стары гад?
- За што вас выключылі, пан Свеціловіч?
- Ат, глупства! Пачалося з ушанавання памяці Шаўчэнкі. Студэнты, вядома, былі
аднымі з першых. Нам прыгразілі, што ва ўніверсітэт увядуць паліцыю. - Ён аж пачырванеў. - Ну, мы пачалі крычаць. А я крыкнуў, што калі яны толькі пасмеюць зрабіць гэта са святымі нашымі мурамі, дык мы крывёю змыем з іх ганьбу. І першая куля будзе таму, хто дасць такі загад. Пасля мы высыпалі з будынка, пачаўся шум, і мяне схапілі. А калі ў паліцыі спыталі пра нацыянальнасць, дык я адказаў: «Пішы: украінец».
- Добра сказана.
- Я ведаю, гэта вельмі неасцярожна для тых, хто ўзяўся змагацца.
- Не, гэта добра і для іх. Адзін такі адказ варты дзесятка куль. І гэта азначае, што супраць агульнага ворага - усе. І няма ніякай розніцы паміж беларусам і ўкраінцам, калі над спіною вісіць бізун.

Але яшчэ і зараз я часам бачу ў сне сівыя верасовыя пусткі, чэзлую траву на паверхні прорваў і дзікае паляванне караля Стаха, якое скача па дрыгве. Не бразгаюць цуглі, моўчкі сядзяць у сёдлах прамыя постаці коннікаў.
Вецер развейвае іх валасы, плашчы, грывы коней, і самотная гострая зорка гарыць над іхнімі галовамі.
У жахлівым маўчанні шалёна скача над зямлёю дзікае паляванне караля Стаха.
Я прачынаюся і думаю, што не прайшоў ягоны час, пакуль ёсць цемра, голад, нераўнапраўе і цёмны жах на зямлі. Яно - сімвал усяго гэтага.
Хаваючыся напалову ў тумане, імчыць над змрочнай зямлёй дзікае паляванне.
...характерними рисами готики є наступні, розташовані в порядку їх важливості:
1. Дикість.
2. Мінливість.
3. Натуралізм.
4. Гротескність.
5. Жорсткість.
6. Надмірність.