Гэтая кніга – успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
Кароткае прадмоўе
Перш за ўсё хачу папярэдзіць чытача, што гэтая кніга – твор вельмі інтымны, суб’ектыўны, аднабаковы, якім зрэшты, ці не заўжды зьяўляецца мэмуар, успамін, сьведчаньне. Думаецца, у тым ягоная сіла, але адначасна і слабасьць, падстава для прэтэнзіяў і нязгоды. У сваё апраўданьне магу толькі сказаць, што ня меў жаданага намеру каго-небудзь абразіць, што-колечы скрывіць ці знарок падаць у неадэкватным сьвятле.
Бальшыня названых у творы пэрсонаў прыведзеная пад іхнымі сапраўднымі імёнамі. Хіба ў асобных выпадках імёны зьмененыя – зь меркаваньняў павагі да годнасьці тых пэрсонаў ды і ў інтарэсах аўтара. Наколькі тое магчыма, аўтар імкнуўся прытрымлівацца храналёгіі, хаця тое не заўжды ўдалося. Асабліва там, дзе падзеі адбываліся паралельна або выпадалі з пэўнага лягічнага ланцугу.
Выбачаюся перад тымі, каго не ўпамянуў тут, пра каго напісаў мала ці тым болей ня так, як яны заслугоўваюць. Перад тымі, каго засмуціў названымі фактамі або празьмернымі азначэньнямі. Знарок нікога не хацеў пакрыўдзіць.
Vasil Bykov (Vasil Bykaŭ) was a Belarusian dissident and opposition politician, junior lieutenant, and author of novels and novellas about World War II. A significant figure in Soviet and Belarusian literature and civic thought, his work earned him endorsements for the Nobel Prize nomination from, among others, Nobel Prize laureates Joseph Brodsky and Czesław Miłosz.
"Я не лідар і не «сумленне нацыі», я просты, біты жыццём беларус, які мае толькі адну мэту — застацца сумленным. Хацелася яшчэ дажыць да свабоды, ды тое, відаць, марнае памкненьне". Праз аўтабіяграфію Быкава магчыма назіраць пакутную гісторыю Беларусі ад калектывізацыі/межваенага падзела да канца СССР (з невялікімі каментарамі аб пост 1991 рэчаіснасці). Ёсць выразнае падабенства з сучаснай Беларусю, магчыма зразумець як 2020 год спрабаваў вырываць праблемы не 26 гадовай даўнасці, а хутчэй 90 гадовай. Вельмі цікава, must read
Успаміны падаліся мне настолькі шчырымі, наколькі магчыма.
Тут няма спроб паказацца лепшым, чым ёсць насамрэч. Згадваецца і алкагалізм, і складаныя выбары, якія ўсім прыходзілася рабіць у тыя часы. Тут няма спробы выдаць сябе за героя ці дысідэнта. Ёсць чэсны расповед аб тым, як жылося на фронце, як было пасля, чым быў позні СССР, і чым стала Рэспубліка Беларусь.
Дзякуй за вашае жыццё і творчасць, спадар Васіль. Дзякуй!
Гэтая кніга пакінула дваістае ўражанне. Яна выклікае сум праз апісанне няўдач беларускага народа, цяжару гістарычнага лёсу і немагчымасці вяртання да сваіх вытокаў. Таксама здзіўляе недастатковая ўвага аўтара да ўласнай сям’і і яе ролі ў ягоным лёсе.