„Тарас на Парнасе“ — сатырычна-гумарыстычная паэма Канстанціна Вераніцына, напісаная ў 1855 годзе і ўпершыню апублікаваная ў газэце „Минскій листокъ“ 16 траўня 1889. Помнік беларускай літаратуры ХІХ ст.
Паходзіў з прыгонных сялянаў памешчыкаў Бондыравых. Спачатку яго прозьвішча было Васільеў. У 1851 годзе, пасьля атрыманьня «вольнай» ад свайго пана Васіля Бондырава, ён прыпісаўся ў мяшчане і выбраў сабе прозьвішча „Вераніцын“. Вучыўся ў Гарадоцкай парафіяльнай школе, Віцебскай гімназіі (1845—1852) і два гады ў Пецярбурскай мэдыка-хірургічнай акадэміі, адкуль яго адлічылі ў 1854 годзе. У 1857 паступіў у Горы-Горацкі інстытут адразу на трэці курс, і ў 1859 г. у ліку найлепшых студэнтаў скончыў яго са званьнем агранома, напісаўшы дысэртацыю „О белорусском хозяйстве“. Пэўны час працаваў выкладчыкам у Маладзечанскай настаўніцкай сэмінарыі, потым служыў у Пецярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносін. У 1900 выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка. Яго найвядомейшая паэма „Тарас на Парнасе“ складалася за часам пецярбурскага ды горацкага побыту. Месца знаходжаньня магілы Вераніцына ў Пецярбургу, як і дакладная дата яго сьмерці невядомая.
Запізніла білоруська котляревщина 1850-х. Простий білоруський лісник потрапляє в засвіти, бачить Парнас, куди наввипередки деруться письменники й діячі російського літературного канону й істеблішменту: Усе з сабой цягаюць кніжкі, / Аж з іншых пот руччом плюшчыць, / Друг дружцы выціскаюць кішкі, пародії на конкретні постаті додаються. Але наш герой потрапляє туди навпростець (бо народницьке сприйняття простихлюдейТМ як джерела творчості?), ну й там знайомий нам опис бенкету богів зниженим штилем з енциклопедією народного побуту їдла: Як тараканы каля хлеба, / Багі паселі ўкруг стала [...] Наперш дала яна капусту, / Тады са скваркамі кулеш, / На малацэ крупеню густу / Дае ўволю, толькі еж. Коротше, завжди цікаво бачити в сусідніх літературах типологічно знайомі речі, але щоб це прямо варто було читати - цього сказати не можу.