Jump to ratings and reviews
Rate this book

Птушкі і гнёзды

Rate this book

352 pages, Unknown Binding

6 people want to read

About the author

Yanka Bryl

20 books2 followers
Янка Брыль

Yanka (Ivan Antonovich) Bryl. was a Belarusian writer best known for his short stories.
Prose writer, essayist, translator, children's writer, public figure. People's Writer of Belarus (1981). Honorary Academician of the National Academy of Sciences of Belarus (1994). Laureate of the USSR State Prizes (1952), the Yakub Kolas State Prize of the BSSR (1982), and the Yakub Kolas Literary Prize (1963).

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
5 (45%)
4 stars
3 (27%)
3 stars
2 (18%)
2 stars
1 (9%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 2 of 2 reviews
Profile Image for Hienuk Strašynski.
49 reviews2 followers
October 6, 2025
Вельмі паэтычная проза ў Спадара Брыля. Досьвед чытання аказаўся для мяне прыемна асьвяжальны з гледзішча беларускае літаратуры. Да ўсяго тэма беларускіх палонных на пачатку другое сусьветнае, для мяне новая. Я нават раней пра гэта не задумваўся.

У прадмове аўтара больш хваляць менавіта за апісаньне яго дзіцячых год - вёскі, прыроды, сялян, сваякоў. Але сяньня больш цікавымі падаюцца менавіта падзеі падчас палону пратаганіста. Уражвае колькі перакрыжаваньняў з нашым часам там можна знайсьці. Акрамя, вядома, той часткі дзе шмат палонных хочуць атрымаць "прапіску" беларуса (у тым ліку й палякаў). Гэта ў цяперашніх абставінах падаецца прынамсі пацешным.
38 reviews
January 3, 2026
Слухаў кнігу ў аўдыяфармаце. Твор мне вельмі спадабаўся. Падымаецца цікавая і для мяне раней амаль не закранутая тэма. Да гэтага я не сустракаў падобных твораў беларускіх пісьменнікаў, якія б так падрабязна і спакойна распавядалі пра гэты бок вайны.

Кніга прысвечана лёсу беларусаў, якія пасля падзей 1939 года апынуліся ў нямецкім палоне. Да 1939 года Беларусь была падзеленая. Беларусы служылі і ў Польскай, і ў Савецкай арміі. Затым у 1939 годзе Германія і Савецкі Саюз напалі на Польшчу, і частка беларусаў, што служыла ў польскай арміі, трапіла ў нямецкі палон. Увесь твор — пра гэты шлях.

Важна адзначыць, што кніга аўтабіяграфічная: сам Янка Брыль прайшоў праз гэты досвед. Гэта адчуваецца ва ўсіх дэталях, у манеры аповеду, у дробязях, якія немагчыма проста прыдумаць.
Твор даволі аб’ёмны і вельмі дэталёвы. Увесь шлях апісваецца якасна, з вялікай увагай да дробязяў. Гэта мяне вельмі моцна ўразіла і спадабалася. Чытаеш (слухаеш) і адчуваеш, што аўтар не спяшаецца, не прапускае нічога важнага, не спрошчвае.

Вельмі моцна ўразіла апісанне адносна «нармальных» умоў жыцця палонных у Германіі на пэўным этапе. Так, лагеры — гэта трагедыя, але пасля накіравання на працу людзі атрымлівалі заробак, маглі здымаць жыллё, нешта набываць, адносна свабодна перамяшчацца, хоць і з абмежаваннямі. Сама магчымасць для палонных таемна дабрацца да Берліна, перадаць дакументы ў амбасаду, каб паспрабаваць аднавіць грамадзянства, сам гэты факт, што такое было магчыма, сведчыць пра даволі вялікія вольнасці. На фоне таго, што мы ведаем пра стаўленне да палонных у Савецкім Саюзе, сітуацыя з палоннымі беларусамі ў Германіі ў 1939–1941 гг. выглядае даволі па-чалавечы. «Неабходныя» прапагандысцкія штамы ў творы дужа не супадаюць з апісанай рэчаіснасцю. Маю на ўвазе ўстаўкі пра дрэннае абыходжанне з палоннымі ў Германіі, пра тое, што нямецкая прапаганда «задурыла галовы» мясцоваму насельніцтву, пра тое, што савецкія беларусы маглі адразу разабрацца і ўбачыць няпраўду. Паліванне брудам беларускай эміграцыі. Ёсць і эпізод пра Сталіна (твор напісаны ўжо пасля яго смерці і асуджэння культу), калі неабходна было выказацца ў негатыўным ключы пра асобу кіраўніка. Відавочна, што гэта пэўныя фармальнасці часу, каб надрукаваць твор. Але пры гэтым унутраны змест кнігі ўсё роўна паказвае, што сітуацыя ў палоне была значна больш чалавечай, чым гэта звычайна прынята ўяўляць. Па некаторых выказваннях не зразумела, як твор увогуле выдалі і не выразалі. Напрыклад, момант узяцця галоўнага героя ў палон. Нямецкі афіцэр пытае: «Русіш, гуд!», «Русіш разам з намі піф-паф гуд з палякамі».

Асобна хочацца адзначыць своеасаблівую «дэтэктыўнасць» твора. Вельмі падрабязна апісваюцца бытавыя механізмы выжывання. Напрыклад, кантроль пошты: каб мець доступ да карэспандэнцыі, трэба ўладкавацца на пошту. На пошце ў асноўным працуюць палонныя французы, але паступова ўзнікае патрэба прыцягваць «сваіх». Так крок за крокам наладжваецца кантроль, магчымасць фільтраваць і перасылаць лісты. Тое ж самае і з фотаздымкамі. Кожны дзень трэба выводзіць новага чалавека «на працу», прадумваць, як ён можа трапіць у фотаатэлье, зрабіць здымак, як потым афармляецца анкета для вяртання, як усе гэтыя дакументы далей праходзяць праз сістэму. Гэта апісана настолькі лагічна, што не выглядае прыдуманым. Адчуваецца рэальны досвед. Чытаецца вельмі класна.

Асобна ўразіла драматычнасць гісторыі з савецкай амбасадай. Асабліва цынічна выглядае сітуацыя з «вяртаннем» грамадзянства. Савецкая ўлада нібыта аб’яднала беларускія землі, але людзей, якія нарадзіліся там і апынуліся ў палоне, фактычна пакінулі сам-насам з бюракратыяй. Яны мусілі даказваць сваю лаяльнасць, падаваць паперы, даставаць даведкі, што не ўдзельнічалі ў антысавецкай дзейнасці. Ніхто асабліва не заступаўся за сваіх людзей — толькі паперы, праверкі, фармальнасці. Людзі выглядалі кінутымі, але ўсё роўна хацелі дадому.

Як і ў многіх ваенных творах беларускіх пісьменнікаў, тут узнікае нечаканая праблема — Германія нападае на Савецкі Саюз. Падаюць Брэст, Мінск, Слуцк, Віцебск, Гомель і г.д. Людзі ўражаныя, бо думалі, што дома стаіць магутная ваенная машына. Аказалася — не. Сітуацыя даволі простая: фактычна была здадзеная ўся краіна, каб мець магчымасць абараніць Маскву.

Твор уражвае сваімі паваротамі, бо сітуацыя сапраўды ўнікальная. Калі Германія напала на Савецкі Саюз і акупавала Беларусь, атрымлівалася, што родныя землі аўтара ўжо знаходзяцца пад нямецкай акупацыяй. Фактычна — гэта ўжо нямецкая тэрыторыя. І ў гэтай абсурднай логіцы з’яўляецца магчымасць: з Германіі можна адносна легальна дабрацца дадому. Вайна, як ні парадаксальна, стварае шчыліну для ўцёкаў.

Нарэшце, момант вяртання дадому — вельмі эпічны. Вакол вайна, бамбёжкі, краіны дзеляцца, суцэльная глабальная катастрофа. А чалавек проста едзе дадому. Там, дзе яшчэ нядаўна была мяжа паміж Польшчай і Савецкім Саюзам, ужо можна проста пралезці праз забор. Маленькі хлопчык кажа: «Мая маці ўжо схадзіла ў госці да сваякоў». Усё навокал рушыцца, а маленькі чалавек ідзе далей, проста крочыць па іх абломках. Моцны і чалавечы фінал.
Displaying 1 - 2 of 2 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.