Jump to ratings and reviews
Rate this book

Вецер нішто і рэха цьмы

Rate this book
У шостай паэтычнай кнізе Ігара Кулікова сабраны вершы, якія былі напісаны ў 2019–2021 гадах. Акрамя таго, зборнік змяшчае пераклады з англійскай мовы і санскрыту.

136 pages, Paperback

Published January 1, 2021

About the author

Ігар Кулікоў

9 books1 follower

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
0 (0%)
4 stars
3 (60%)
3 stars
2 (40%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 2 of 2 reviews
Profile Image for Maksim Karpitski.
170 reviews7 followers
January 9, 2022
Чарговы камень у падмурак кансерватыўна-мадэрнісцкага праекту Ігара Кулікова. Мо я ўжо прывыкшы, але калі раней часам здавалася, што Ігар хоча цалкам, дарэшты "правільна" перастварыць мову, дык цяпер новыя словаформы, нечаканыя значэнні знаёмых словаў і зусім новыя словы з’яўляюцца ў адказ на патрэбы верша, каторых слухаецца і плывучы рытм радкоў, куды разнастайнейшы, чым у большасці беларускіх паэтычных зборнікаў. Што да вобразаў, дык яны амаль спрэс рамантычныя і Ігар — хіба не адзіны зараз, у чыіх вершах яны ўсё яшчэ жывыя, імаверна акурат дзякуючы мадэрнісцкай прышчэпцы. Так-та з рамантычнай вобразнасці нашай сучаснай паэзіі не склеіць і вершаванай дсп-дошкі, бо там гэтыя адраджэнскія вобразы былі столькі разоў перапрацаваныя, што ў іх не засталося нічога жывога, яны ператварыліся ва ўпыроў, каторыя сілкуюцца выключна эмоцыямі нацыянальна ангажаваных чытачоў. А ў вершах Ігара яны — жывуць сабе, нібыта так і мае быць.
Profile Image for Gleb.
16 reviews
April 17, 2026

КРАЙ

Наш родны край — на ростанях заусёды:
Радзіцца у iм — ня значыць жыць у iм.
Ён іншай — вогненнай — прыроды:
Ён ёсьць датуль, пакуль мы iм гарым.


Яго зямля — крыжовыя пуціны
што на зямлі нябачныя вачом.
Яны з сардэчнай вылеплены гліны
у ix бяздоннай волі чарназём.


Наш родны край — на ростанях заусёды:
расстацца зь iм — растаць у цьме дарог.
Ён іншай — вогненнай — прыроды:
да неба ён стажарыць сэрцау стог.


Ігар Кулікоў
Displaying 1 - 2 of 2 reviews