Jump to ratings and reviews
Rate this book

Адна

Rate this book

Paperback

1 person want to read

About the author

Іван Мележ

6 books2 followers
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы №1 у Хойніках уладкаваўся на працу ў Хойніцкі райкам камсамолу. У наступным годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філязофіі і літаратуры. Зь першага курсу быў прызваны ў Савецкае войска. Улетку 1940 году ўдзельнічаў у вызваленьні Паўночнай Букавіны. З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце. 20 чэрвеня 1942 году пад Растовам быў цяжка паранены ў правае плячо. Накіраваны на лячэньне ў Тбілісі. Пасьля жыў у Бугуруслане (Арэнбурская вобласьць, Расея). З 1943 году на завочным аддзяленьні філялягічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які працаваў у эвакуацыі на станцыі Сходня ў Маскоўскай вобласьці. Перавёўся на стацыянар і скончыў унівэрсытэт у 1945 годзе ўжо ў Менску, паступіў у асьпірантуру. У гэтым жа годзе ўступіў у саюз пісьменьнікаў БССР. Выкладаў беларускую літаратуру ва ўнівэрсытэце, працаваў у рэдакцыі літаратурнага часопіса „Полымя“, у апараце ЦК КПБ. У 1966 годзе Іван Мележ становіцца сакратаром Саюзу пісьменьнікаў БССР, у 1971—1974 намесьнік старшыні гэтай арганізацыі. Адначасова з 1967 да 1976 году дэпутат Вярхоўнага Савету БССР.

У 1939 годзе дэбютаваў у літаратуры вершам „Радзіме“ (газэта „Чырвоная зьмена“). Упершыню празаічны твор Івана Мележа апублікаваны ў 1943 годзе ў газэце „Бугурусланская праўда“. Выдаў зборнікі аповесьцей і апавяданьняў „У завіруху“ (1946), „Гарачы жнівень“ (1948), „Заўсёды наперадзе“ (нарыс, 1948), „Блізкае і далёкае“ (1954), „У гарах дажджы“ (1957), „Што ён за чалавек“ (апавяданьні, аповесьці, нарысы, 1961), „Жыцьцёвыя клопаты“ (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975), „Белыя вішні і яблыні“ (1976), „Першая кніга: Дзёньнікі, сшыткі, з запісных кніжак“ (1977). Аўтар рамана „Мінскі напрамак“ (1952, дапрацаванае выданьне ў 1974), цыкла раманаў „Палеская хроніка“ — „Людзі на балоце“ (1962), „Подых навальніцы“ (1966) і „Завеі, сьнежань“ (1978). У 1969—1971 выйшаў Збор твораў у 6-ці, у 1979—1985 — у 10 тамах.

Напісаў п’есы „Пакуль вы маладыя“ (1956, асобнае выданьне ў 1958, пастаўлена ў 1957), „Дні нашага нараджэньня“ (апублікавана й пастаўлена ў 1958), аднаактоўку „Хто прыйшоў уночы“ (1959, асобнае выданьне ў 1966). Па раманах „Людзі на балоце“ і „Подых навальніцы“ Беларускім тэлебачаньнем створаны ў 1966 г. спэктакль. тэатрам імя Янкі Купалы пастаўлены ў 1966 г. спекталь „Людзі на балоце“, Гомельскім абласным тэатрам — „Подых навальніцы“ (1977), у 1989 г. — „Страсьці эпохі“ (паводле рамана „Завеі, сьнежань“).

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
0 (0%)
4 stars
1 (100%)
3 stars
0 (0%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
No one has reviewed this book yet.

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.