Jump to ratings and reviews
Rate this book

Выбраныя творы

Rate this book
У кнігу слыннаго класіка беларускай літаратуры В. Дуніна-Марцінкевіча (1808-1884) увайшлі драматычныя творы "Ідылія", "Пінская шляхта", "Залеты", а таксама вершаваныя аповесці і апавяданні "Гапон", "Купала", "Благаславеная сям’я", "Літаратарскія клопаты", "Люцынка, альбо Шведы на Літве".

239 pages, Hardcover

Published January 1, 2001

2 people want to read

About the author

Адзінаю крыніцай зьвестак пра радавод Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча зьяўляецца шэраг дакумэнтаў, пададзеных аўтарам у жніўні 1832 году ў Менскую шляхецкую дэпутацыю. Па мужчынскай лініі прадзедам пісьменьніка быў Тодар Марцінкевіч, які меў трох сыноў: Яна, Станіслава і Мікалая, апошні зь іх — родны дзед Вінцэнта. Да іншага адгалінаваньня роду Марцінкевічаў належаў паэт Геранім Марцінкевіч.

Вядома, што Ян Марцінкевіч нарадзіўся ў 1710 годзе. Таксама ёсьць зьвесткі пра тэстамэнт Тодара Марцінкевіча, датаваны 1719 годам, копія якога была ўзятая з наваградзкіх земскіх актаў толькі ў 1762 годзе, што ўказвае на даўгалецьце яго скаладальніка. У гэтым дакумэнце Тодар Марцінкевіч запісаў сваім сынам у спадчыну свой маёнтак Высоха Слонімскага павету, атрыманы за ўдалую вайсковую службу.

Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы (цяпер Бабруйскі раён) у сярэднезаможнай шляхецкай сям’і. Закончыў Бабруйскую павятовую школу (1824). Вучыўся ў Пецярбурскім унівэрсытэце на мэдыцынскім факультэце. З 1827 служыў у Менскай эпархіяльнай кансысторыі, Менскай крымінальнай палаце. У 1840 пакінуў службу, набыў фальварак Люцынка каля гораду Івянца. Тут разгарнулася яго культурна-асьветная, літаратурная і тэатральная дзейнасьць і прайшлі ўсе наступныя гады жыцьця. У час паўстаньня 1863-64 гадоў абвінавачваўся ў распаўсюджваньні «шкодных для ўраду» ідэяў, быў арыштаваны, знаходзіўся пад сьледзтвам, потым выпушчаны пад нагляд паліцыі. Пахаваны на могілках у Тупальшчыне (в. Падневічы, недалёка ад Люцынкі), цяпер Валожынскі раён.

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
0 (0%)
4 stars
1 (100%)
3 stars
0 (0%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
No one has reviewed this book yet.

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.