Кніга складаецца з апавяданняў, гісторыі для якіх аўтарка збірала па сябрам, знаёмым, родным.
Мне апавяданні адгукаюцца цяплом, нібы я слухаю гісторыі сваіх родных.
Мне і самой захацелася занатаваць свае цікавыя гісторыя на памяць, бо ўсё забываецца з часам.
Мяне зацікавіла кніга і тым, што Смаргонь, для мяне - гэта не проста нейкі гарадок Беларусі, а райённы центр, дзе жыла мая бабуля, таму я трохі ведаю яго, і я з цікаўнасцю чытала гісторыі пра горад (пра яго цікавосткі).
Кніга чытаецца лёгка і прыемна. Некаторыя гісторыі (апавяданні) кранаюць больш, некаторыя меньш. Але калі вас не вельмі цікавяць гісторыі з мінулага (простыя сямейныя і сяброўскія гісторыі) і гісторыі пра невялікі беларускі гарадок, то напэўна гэта кніга не для вас. Калі ж наадварот, то смела чытайце.