Jump to ratings and reviews
Rate this book

Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў

Rate this book
І з Нясвіжскім замкам, і з ягонымі гаспадарамі Радзівіламі адбывалася столькі займальных і неверагодных прыгод, што сёння цяжка разабрацца, дзе праўда, а дзе людская прыдумка. Герой казкі Данік вырашыў наведаць адно з самых таямнічых і легендарных нясвіжскіх збудаванняў — Радзівілаўскае метро. Разам з чароўным сваім спадарожнікам бардова-чырвоным канём спусціўся ён у глыбокія і загадкавыя лёхі. Злучаюць яны некаранаваную сталіцу Нясвіж і цыганскую сталіцу Мір. Чаго толькі не пабачыў і не пачуў Данік там! Вельмі шмат можна даведацца пра жыццё, дзейнасць і багацці Радзівілаў, калі быць назіральным і ўважлівым падчас падарожжа па Радзівілаўскім метро з Данікам.

46 pages, Paperback

Published January 1, 2016

Loading...
Loading...

About the author

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966). Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986—1987), у ЦК ЛКСМБ (1973—1975, 1979—1980) і ЦК КПБ (1980—1986, 1987—1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994—1996). У 1996—1998 — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998—2000 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. У 2001—2009 — саветнік старшыні Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый. У студзені-маі 2009 — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Мае ступень «кандыдата навук у галіне інфармацыйных тэхналогій» ад грамадскага аб'яднання «IAIT — Міжнародная акадэмія інфармацыйных тэхналогій». Жыве ў Мінску, мае траіх дзяцей.
Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
1 (100%)
4 stars
0 (0%)
3 stars
0 (0%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
No one has reviewed this book yet.