Антыраман Змітра Вішнёва — гэта гімн свабодзе. Паралельныя сусветы рушаць хвалямі — у гэтым варыве ўзнікаюць сілуэты: капітана Барады, Майкла Крывога, Сталіна, Дон Кіхота, Пінокіа, Карлсана, гномаў і таемных курдупеляў. Аўтар лавіруе паміж гандляром, фокуснікам і арбітрам, вядзе бясконцы дыялог з галавой, цешыцца і плюхаецца ў космасе сваіх пачуццяў.
А чаго яшчэ можна было чакаць ад Вішнёва?=) Я добра разумеў, што мне трапіцца на вочы, калі я перадзамоўлю гэты раман. Пасля, праз некалькі гадоў, кнігу можна было лёгка купіць па вялікіх зніжках. Пытаюся ў знаёмага - чаму на Марс заўсёды зніжка? А ён мне - а ты чытаў? Я разгублена - не пакуль. На што знаёмы кажа - а я чытаў, там жа ж абы што. На вокладцы напісана, што гэта антыраман. То бок нічога не чакайце, што можна знайсці ў звычайных раманах. Напрыклад, сюжэт. Тут я няма наогул. Спачатку здаецца, што ёсць. Ёсць галоўны герой, мужчына, які вырашыў адчыніць кнігарню. Прыкол у тым, што ў Вішнёва тады і была кнігарня і выдавецтва. Гэта значыць, што ён можа сам пра сябе і пісаў. Цікава! Перыядычна ў кнігарні заходзілі розныя дзівосныя асобы, часам было смешна. Але яшчэ напачатку герой прызнаецца, што ў яго шмат асоб у галаве. Таму ён то капітан Барада, то гномік, то яшчэ якая пачвара. То галава без тулава, то тулава без галавы. Кніга складаецца з маленькіх абзацаў, кожны з якіх амаль не мае сувязі з перадапошнім абзацам. Гэтакае п'янае трызненне, але ў адрозненні ад сапраўды п'янага трызнення, Вішнёў не блытаецца ў тым, пра што апавядае, і часам выдае вельмі цікавыя перлы. Напрыклад, размова прывіда з Вялікай кітайскай сцяной. Ці як нейкая там блыха нешта зрабіла і пайшла. У яе пытаюць - ты куды? А яна кажа - на танцы пайду. Мне было смешна, сапраўды. Але такіх смяшынак не так шмат. Нешта не зразумеў, праз нешта праскочыў... Мне здаецца, у псіханеўралагічным дыспансеры можна такое пачуць у кожнай палаце. І хто-небудзь абавязкова будзе рагатаць, і ты сам будзеш рагатаць, бо атмасфера такая, цікавая. Сапраўды, вельмі цяжка даваць адзнаку гэтаму антыраману. Тут адна крытыкеса з рамана ужо дала яму адзнаку, так што Вішнёў сам сябе абсцябаў ужо ў кнізе. Цікава будзе толькі тым, хто любіць бязглуздзіцы, хто помніць Бум-бам-літ і іх тазік. Трэба ж каб і ў нас быў які-небудзь беларускі Хармс. Вось толькі выдаваць трэба такое не 1000 асобнікамі, а якім-небудзь дзіайвайным палціннікам=) Таму і не будзе антыраман мімікрыраваць пад раман, асабліва калі выдаецца разам з Осцін і Ісігура=)