Кніга адукацыйных праектаў «Беларускі калегіюм» і «Лятучы ўнівэрсытэт» сабрала разважаньні 23 беларускіх аўтараў: Алеся Разанава, Альмара Ўсманава, Аляксандра Грыцанава, Андрэя Казакевіча, Валянціна Акудовіча, Віталя Сіліцкага, Вольгі Шпарагі, Ігара Бабкова, Ірыны Дубянецкай, Максіма Жбанкова, Мікалая Кацука, Мікалая Сямёнава, Міхаіла Баярына, Міхала Анемпадыстава, Паўла Баркоўскага, Пётры Рудкоўскага, Сяргея Дубаўца, Сяргея Санько, Тацяны Шчытцовай, Уладзімера Мацкевіча, Уладзімера Абушэнкі, Уладзімера Лобача і Ўладзімера Фурса.
«Гэта анталёгія, і як кожная анталёгія гэта пэўнае падсумаваньне канкрэтнага пэрыяду, — сказаў Максім Жбанкоў, які выступіў у ролі вядоўцы. — Калі хочаце, гэта справаздача нашых супольных і паасобных інтэлектуальных высілкаў. Зрабіць такую анталёгію было мэтай нахабнай, сьмелай і адначасова абсалютна неабходнай рэччу. Бо нашто існуюць нашыя працы, высілкі, калі яны ня маюць пэрспэктывы адбіцца прынамсі ў такой складанцы, якая пазначае асноўныя пэрыяды, падзеі інтэлектуальнага жыцьця?»
Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека» (1998), «Разбурыць Парыж» (2004), «Дыялогі з Богам» (2006), «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» (2007), «Кніга пра нішто» (2012). Асобныя тэксты друкаваліся ў ЗША, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Македоніі, Сербіі, Украіне, Літве.
Лаўрэат літаратурных прэмій:
- штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (1993), - часопіса «Крыніца» (1995), - Беларускага гуманітарнага цэнтра (1997), - Беларускага ПЭН-цэнтра (Прэмія імя Алеся Адамовіча) (2001), - «Гліняны Вялес» (2007), - «Залатая літара» (2012). - Ежы Гедройца (2023)