не магу сказаць, што фанацела ад якой-кольвек клясыкі белліту ў школе (акрамя каласоў). магчыма, бо то чытаньне было прымусовае. але цяпер хочацца разьбіць той стэрэатып, што клясыка - нудота.
маем вельмі чытэльную гісторыю жыцьця на Палесьсі. да палешукоў (і паляшучак!) Якуб ставіцца адначасова пяшчотна і з гумарам, часам апісваючы вельмі фацэтныя сцэнкі. галоўны герой, па-мойму, насамрэч зумэр, якога тэлепартавалі на сто год назад: філязофствуе, хоча падарожнічаць, ад гарэлкі адмаўляецца (а калі не адмаўляецца, выяўляецца, што піць ён ня ўмее), побач зь дзяўчатамі (ці, калі карыстацца словамі з рамана, маладзіцамі і паненкамі) трымацца нармальна ня здольны, затое агулам іх паважае і нават прапаноўваў іх таксама запрасіць у сваю школу (чым апярэдзіў свой час, праўда, але нейкім чынам дзяўчаткі тут ўсё адно пісьму навучаныя).
карацей, усё добрае і мілае, сэрцайка наліваецца цяплом, мне спадабалася.
ну і асобна, вельмі цікава дасьледаваць мову, асабліва як я імкнуся вучыцца больш натуральна размаўляць. пані, чаму вы не ў гуморы?