Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх.
Гэтая кніга не павінна была мне спадабацца, але пэўная струнка душы яе такі ўпадабала. Пра што? Пра тое, што нашая ідэнтычнасць рухомая і зрэшты нямае розніцы што сон/фантазія, а што рэчаіснасць Усё рэлятыўна і расплыўчыта. Мы - сон адзін аднаго, рэчаіснасць - наш сон, а я - сон рэчаіснасці. Усё мае сваю прызму, аб’ектыўнасці не існуе, кожны з нас - чужая галюцынацыя, аб'ектыўнасць і ўніверсальнасць - апеляцыя да абжытага і знаёмага Персанажы і месцы, варыянты рэчаіснасці (сны) у кнізе - архетыпы нашага калектыўнага беларускага бессвядомага. Таму тыя месцы і персанажы такія заблюрыныя, быццам бы знаёмыя, а быццам бы не. Як у сне. Аўтар абірае сон як метад коўпінгу з ты што адбываецца навокал. Для яго няважна, што напраўду, а што не, бо праўды няма. Ёсць толькі сон. Зрэшты, кніга настолькі абстрактная і гісторыі звязвае нешта настолькі няўлоўнае і метафізічнае, што выдаўцу прыйшлося дадаць тлумачальныя 10 старонак, каб апраўдаць аўтара. Нагадвае загадкавае меланхалічнае рэгі. Загадкава, але дакладна не раю. Чытаць - як прабірацца праз горы літар да ледзве чутнага сэнсу. Бахарэвіча лепш пачытайце
Тэкст рухае межы беларускай літаратуры наперад. Мець яго — ўцеха. Але занадта шмат адсылак зьвяртаюцца да такіх абьектаў, што часьціня зваротаў да іх у сусьветный культуры пакінула на іх бліскучыя працертасьці, як на скульптурах, якія варта памацаць, каб загадаць жаданьне. Гэта замінае асалодзе й вымушае больш скэптычна ставіцца.