Вострасюжетны раман-папярэджанне Юры Станкевіча створаны ў жанры антыутопіі — абсалютна новай з’явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Аўтар і раней ужо не аднойчы дэманстраваў здольнасць прадбачыць будучыню. Цяпер ён скіроўвае чытача ў 2050 год — час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, (ён называе іх сарамліва і двудушна Непажаданымі Падзеямі), хістаецца і трымціць перад іх наступствамі. У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, — магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця.
адзін з найцікавейшых сэцінгаў, што я чытаў. Гэта адначасова і кіберпанк, гарадское фэнтэзі і крымінал, часам з элементамі канспіралогіі, жахаў і Ведзьмачага дэтэктыва. Адным словам унікальна, але з сюжэтам ёсць праблемы. Магчыма, усе закінутыя Кліфхэнгеры былі б закрыты ў наступнай кнізе, але ад спадара Станкевіча мы гэтага не дачакаемся:(
Наконт праблем гэтага твора. Як пісау іншы чытач аб расізме ў кнізе, так, ён прысутнічае. Такі сусвет, дзе кожны ненавідзіць свайго суседа і даводзіцца спаць са зброяй пад падушкай, што зробіш. Мяне больш абразіў наіграны мачызм галоунага героя.