Ад самага пачатку Бог заклаў у логацэнтрычную канцэпцыю быцця адзiн постмадэрновы праект — Апакалiпсiс. Пазней Ён дадаў сюды яшчэ адзiн — Беларусь. Вось чаму ўсе цэнтрапалеглыя (не дыскурсiўныя) кампазiцыi, улучна з “Адраджэннем”, аблудныя на Беларусi, вось чаму тут апынулася да месца iдэя Беларусi як “лiючайся” формы/субстанцыi (прапанова Iгната Абдзiраловiча), вось чаму метафара “балота” апошнiм часам набрыняла ў нас канцэптуальным кшталтам i ўжо нават пачала набываць вартасцi эстэтычнага iдэалу....
Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека» (1998), «Разбурыць Парыж» (2004), «Дыялогі з Богам» (2006), «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» (2007), «Кніга пра нішто» (2012). Асобныя тэксты друкаваліся ў ЗША, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Македоніі, Сербіі, Украіне, Літве.
Лаўрэат літаратурных прэмій:
- штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (1993), - часопіса «Крыніца» (1995), - Беларускага гуманітарнага цэнтра (1997), - Беларускага ПЭН-цэнтра (Прэмія імя Алеся Адамовіча) (2001), - «Гліняны Вялес» (2007), - «Залатая літара» (2012). - Ежы Гедройца (2023)
Цяжка, знаёмства з Акудовічам будзе лепш пачаць з якой іншай ягонай кнігі. Як для мяне, то зашмат філасофіі пра філасофію.
Спадабалася частка кнігі пра "Новую літаратурную сітуацыю", дзе аўтар дае агляд літаратурных суполак, жанраў, аўтараў, якія пачалі раскрывацца ў Беларусі з канца 1980-ых і ў 90-ыя.