Jump to ratings and reviews
Rate this book

Ваўка

Rate this book
Гэта кніга апавяданняў і мініяцюр Уладзіміра Сцяпана ўмацоўвае яго рэпутацыю аднаго з найлепшых айчынных майстроў малой прозы. Лаканічныя, празрыстыя тэксты, у якіх няма ніводнага лішняга слова, зробленыя паміж мастацкай дакументалістыкай і аўтафікшнам. На першы погляд яны належаць да традыцыі чыстага рэалізму, але пры ўважлівым чытанні лёгка пабачыць, што аўтар адкрывае ў сваіх героях спрадвечную душу беларускага народа.

188 pages, Paperback

Published January 1, 2025

3 people want to read

About the author

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
5 (45%)
4 stars
3 (27%)
3 stars
2 (18%)
2 stars
1 (9%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 - 3 of 3 reviews
Profile Image for Pavel.
82 reviews
October 26, 2025
На першы погляд можа падацца, што гэта нават не ваўка — гэта сотня, тысяча ваўкаў. Але недзе пасярэдзіне зборніка ты пачынаеш разумець: гэта самая пранікнёная кніга пра любоў да сям’і, бацькоў, свайго горада і свайго лесу.
Сапраўды — кніга года, не іначай! 💫
66 reviews
August 9, 2025
Зборнік апавяданняў, якія не заўсёды пасавалі адзін аднаму. Здаецца, што варта было б збіраць аповеды і потым выдаць некалькі тэматычных зборніках, але пэўна аўтар збаяўся што не паспее.
Большасць аповедаў - гэта замалёўкі з жыцця. Я такія не вельмі люблю, бо кожны з нас можа такіх замалёвак напрыдумляць на кніжку (хіба што запісаць даст рады толькі Сцяпан). Да таго жа, амаль усе аповеды - пра старасць. І мяне пакуль што гэтая тэма не тое каб моцна чапляла.
Гэтыя аповеды ўмоўна можна падзяліць на
- чыесьці ўспаміны: як, напрыклад, пра яўрэйскага хлопчыка, якога адвялі немцам (звычайна аповеды пра выратаванне); альбо пра дзяцей, якіх пазабівалі мясцовыя; альбо пра браканьера, у каторага памёрла жонка, але для сына важней навука браканьерства.
- замалёўкі з пэўнай мараллю:

Ведаеце, калі ў вас не будзе бацькоў, калі вашага сына заб'юць у дваццаць пяць гадоў, а жонку за два месяцы спаліць рак, то і ваша кватэра зробіцца вялікай.

- каляфіласофскія развагі: як тое, што грыбы любіць збіраць у сваём лесе, бо той лес - свой.
- ну і ўласныя ўспаміны, больш падобнае на занатоўванне свайго жыцця.
На мой дэлетанцкі погляд найбольш цікавымі былі аповеды з містычным элементам (яны больш за ўсё і выбіваліся з зборніка) - пра дзеда Ціханёнка, які яблыню даў, але які памёр два гады таму, ці пра незнаёмыя акуляры, што ляжалі на тумбачцы - але такіх апавяданняў было замала.
Profile Image for mort reini.
162 reviews3 followers
October 7, 2025
у Florence + the Machine нядаўна новы трэк выйшаў, і там ёсць радок: "it must be nice to be a man and make boring music just because you can."
чытанне гэтага зборніку роўна так адчувалася. 2 зорачкі чыста за 6 кошак на 188 старонак (5 у тэксце + 1 на вокладцы ўнутры)
Displaying 1 - 3 of 3 reviews

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.