Прыгажосць чалавека працы, жывыя праблемы нашай сучаснасці, роздум пісьменніка пра яго абавязак служэння роднаму народу, дружба народаў вялікай савецкай сям'і i краін сацыялістычнай садружнасці, клопат пра мір на Зямлі, прыгажосць беларускай прыроды, паэзія дзяцінства — усё гэта знойдзе чытач у новай кнізе пісьменніка.
Yanka Bryl Беларускі пісьменьнік-празаік, перакладчык і публіцыст. Народны пісьменнік БССР.
У розныя гады Я. Брыль быў намесьнікам рэдактара часопісаў «Маладосьць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР, вёў актыўную работу па ўмацаваньні сувязяў беларускай літаратуры зь літаратурамі народаў СССР і краінаў сацыялістычнай садружнасьці.