Jump to ratings and reviews
Rate this book

Глыбокая плынь

Rate this book
Галоўная гераіня рамана Тацяна Маеўская ў першыя дні вайны выратоўвае яўрэйскага хлопчыка. Бацьку і мачасе яна гаворыць, што гэта яе сын. Мачаха выдае Тацяну і расказвае аб гэтым нямецкаму агенту Мацею Куляшу. Пасля гэтага да Тацяны завітваюць паліцэйскія, ды Тацяна праяўляе смеласць і рашучасць. Яна забівае фашысцкіх паслугачоў, а сама з дзіцем і бацькам падаецца ў партызаны, каб помсціць ворагам

286 pages, Hardcover

Published January 1, 1996

Loading...
Loading...

About the author

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
0 (0%)
4 stars
1 (50%)
3 stars
1 (50%)
2 stars
0 (0%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 of 1 review
42 reviews
January 3, 2025
Слухаў кнігу ў аўдыёфармаце. Варта адзначыць, што адзінае даступнае аўдыё — гэта запіс Лікі Пташук з эфіру канала "Культура" беларускага радыё. Сам запіс якасны, але разбіты на кавалкі, і амаль у кожным кавалку ў канцы ёсць кароткі пачатак наступнага кавалка, што крыху збівае. Таксама зашмат музычных уставак.

Раман быў выдадзены ў 1949 годзе, яшчэ пры жыцці Сталіна. У сувязі з гэтым трэба мець папраўку на час, калі чытаеш. Гэта і абсалютны гераізм партызан, іх вайсковы прафесіяналізм у барацьбе з фашыстамі, усеагульная падтрымка насельніцтва і яго ахвярнасць. Адданасць Радзіме прыроўненая да адданасці савецкай дзяржаве. Я думаю, раман добра ўпісаўся ў пасляваенную ідэалогію пра Беларусь партызанскую. Нават тэма здрадніцтва была закранута, як у выпадку з калабарантам Куляшом. Але справядлівая жонка ўсё паправіла і здала мужа партызанам. Увогуле — адныя героі. Мне падаецца, раман апісвае ідэальны варыянт партызанскай барацьбы. Наўрад ці дзе менавіта так ідэальна было, але я цалкам веру, што шмат якія апісанні паасобку мелі месца. Справа ў тым, што далёка не паўсюль у Беларусі такія гушчары і бары, як на Прыдняпроўі.

Мне спадабаліся шмат якія дэталі жыцця партызан. Напрыклад, тое, як быў збудаваны лагер, як ён ахоўваўся і якія захады былі прыняты для выключных выпадкаў, калі, напрыклад, той лагер трэба было пакінуць. Цікава апісаны дэталі пра разведчыкаў, як у выпадку з Андрэем Буйскім. Спадабалася, што разведчыку выдзелілі асобную зямлянку, каб ён шмат чытаў. Гэта мусіла дапамагчы пасля лягчэй заходзіць у давер да немцаў, як у выпадку з генералам фон Адлерам.

Пра некаторыя рэчы раней зусім не думаў. Напрыклад, селі батарэйкі ў радыё ці зламалася радыёстанцыя — усё, цалкам адрэзаны ад свету. Партызаны вельмі шмат часу выдаткоўвалі на агітацыю. Расказвалі, дзе і што адбываецца, друкавалі лістоўкі, засылалі сваіх агітатараў. Працуючы друкавальны станок быў не менш важным за працуючы кулямёт. З пазіцыі чалавека ХХІ стагоддзя можа падацца глупствам, але менавіта так і магла працаваць агітацыя ў тыя часы. Вельмі часта ў лесе ці на балотах цябе губілі не кулі, а антысанітарыя і адсутнасць добрай ежы.

Вельмі шкада вясковых людзей, якія пакутвалі больш за ўсё. Партызанам патрэбна дапамога ў выглядзе ежы ці размяшчэння параненых — ідуць да людзей. Пасля карнікі паляць вёскі — зноў гінуць людзі. Ідзе вайсковы бой паміж арміямі — пакутуюць людзі, бо лінія фронту рухаецца праз іх. Дзе лясоў няма, там людзі больш вымушаны працаваць з нямецкімі ўладамі ці ехаць на прымусовыя працы. Пасля вызвалення — глядзі, яшчэ вінаватым застанешся.

Я веру, што Іван Шамякін вельмі шчыра ставіўся да напісання твору. Раблю такі выснову па яго наступных раманах. Але ён мусіў адпавядаць і ідэалогіі часу. Стаўлю 4 з 5, бо сюжэт цікавы і дэталі апісаны вельмі добра.
Displaying 1 of 1 review