Ці ўдаецца чалавеку супраціўляцца абставінам? Ці хапае духоўнай і фізічнай сілы, настойлівасці і жыццёвай мудрасці перайначыць іх на сваю карысць? Што важней: знарок забыцца на ўсё перажытае, хутчэй выкінуць з памяці, засяродзіцца ў самім сабе, ці не адрывацца ад людзей, разам, сумесна таптаць дарогу ў заўтрашні дзень для сваіх дзяцей?
Гэтым жывуць героі кнігі. Аповесць "Апошняе ігрышча" – пра жыхароў хутара Язавец, што на Нясвіжчыне ў былой Заходняй Беларусі. Яны яшчэ не ведаюць, што чакае іх пасля 17 верасня 1939 года, калі Савецкая Армія сваім вызваленчым паходам з'яднае беларускія землі ў адну дзяржаву. Не здагадваюцца, як складзецца іхні лёс пасля "добраахвотнага" ўступлення ў калгас і такога ж "добраахвотнага" перасялення з хутара. Пра гэта ўжо аповесць "Распасажаны дом, або Хутарская вольніца".
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1956 годзе разам з бацькамі перасяліўся ў в. Баяры таго ж раёна. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна (1966). Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва (1971—1973), намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена» (1975—1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1986—1987), у ЦК ЛКСМБ (1973—1975, 1979—1980) і ЦК КПБ (1980—1986, 1987—1990). Старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994—1996). У 1996—1998 — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску. У 1998—2000 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі. У 2001—2009 — саветнік старшыні Банка міжнароднага гандлю і інвестыцый. У студзені-маі 2009 — галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Мае ступень «кандыдата навук у галіне інфармацыйных тэхналогій» ад грамадскага аб'яднання «IAIT — Міжнародная акадэмія інфармацыйных тэхналогій». Жыве ў Мінску, мае траіх дзяцей. Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Друкавацца пачаў у 1969 годзе. Перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую, з беларускай на рускую. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.