Паэмы, што ўваходзяць у кнігу, увайшлі ў знак і з'яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры. Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, і трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у іх свой змест. У маўтгазенаўскім крэматорыі згарэў твой нумар: незнаёмы нябожчык памёр за цябе таксама, і яго тайком пераняты нумар, нібы язык полымя, нібы пасма дыму, кранаў цябе да самага вызвалення, як зараз краналі лісты пра цябе... Каму б ні прыйшлося, радзіў: і што казаць старшыні калгаса і што не казаць, радзіў, куды падавацца з рублём, а куды са скаргай — нібы пабываў усюды, і толькі сабе не нарадзіў нічога. Калі было шмат — не трымаў, і ні ў чым не ўтрымаўся, усё спахапляўся: нават з анучнікаў адлічалі — судом заступіўся, нават застолле не цешыла — цяжыла...
Працаваў у «ЛіМе» і «Роднай прыродзе» (1972—1974), выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1974—1986), часопісе «Крыніца» (1994—1999). Віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1989). У 2001 годзе жыў у Гановэры (Нямеччына), у 2003 годзе — у Грацы (Аўстрыя). Пасьля жыў у Беларусі.
Узнагароды:
- Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Купалы (1990) за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы». - прэмія Гердэра (2003). - прэмія «Залаты апостраф» (2012). - прэміі імя Наталлі Арсенневай (2018). - Медаль 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.