Jump to ratings and reviews
Rate this book

Паўлінка

Rate this book
Камедыя завершаная ў 1912 г. Упершыню выйшла асобным выданьнем у 1913 г. у Пецярбургу ў выдавецтве „Загляне сонца і ў наша аконца“. У цэнтры падзей - разумная, дасьціпная, вострая на язык Паўлінка. Яна вольналюбівая, здольная пастаяць за сябе, за сваё каханьне, ідзе ў жыццё самастойнай дарогай. Пакахаўшы настаўніка Якіма Сароку, вобраз якога ўвасабляе новыя павевы ў жыцьці вёскі, яна цягнецца і да сьвятла тых новых ідэй, якія ён нясе. Але на шляху закаханых становяцца патрыярхальныя, кансерватыўныя сілы. Паўлінка знаходзіць у сабе мужнасьць супрацьстаяць патрыярхальшчыне і фанабэрыі. Вобраз Паўлінкі ўвасабляў перадавыя сілы Беларусі, абуджаў народ да новага жыцця. Фінал п'есы гучыць драматычна - Якіма арыштавалі па даносу бацькі Паўлінкі. Так звычайная сямейна-бытавая калізія перарастае ў глыбокі сацыяльна-палітычны канфлікт, а п'еса з бытавой камедыі - у сацыяльна-праблемную.

68 pages, Paperback

First published January 1, 1913

16 people want to read

About the author

Янка Купала

16 books3 followers
Янка Купала (сапр. — Іван Дамінікавіч Луцэвіч; 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882 — 28 чэрвеня 1942) — клясык беларускае літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, заснавальнік (разам зь Я.Коласам) новае беларускае літаратуры і беларускае літаратурнае мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН Беларусі і АН Украіны (1929). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) за зборнік „Ад сэрца“.

Творчасьць Купалы прызнаецца за летапіс жыцьця беларускага народа, адбітак яго нацыянальнага характару і сьветаразуменьня. У сваіх сатырычных камэдыях „Паўлінка“ (1912) і „Тутэйшыя“ (1922), драмы „Раскіданае гняздо“ (1913) выявіў духоўную прыгажосьць і маральныя заганы розных сацыяльных супольнасьцяў беларускага грамадзтва, складаны гістарычны лёс народа і самабытнасць беларускае культуры. У раньняй паэзіі, блізкай да фальклёру сваёй вобразнасьцю, адлюстраваў цяжкую долю беларускага народу, адметныя рысы яго гістарычнага шляху і характару, сьветаўспрыманьня (зборнікі вершаў „Гусьляр“, 1910; „Шляхам жыцьця“, 1913; паэмы „Адвечная песьня“, 1908; „Сон на кургане“, 1910; „Магіла льва“, 1913) і інш

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
12 (29%)
4 stars
16 (39%)
3 stars
11 (26%)
2 stars
2 (4%)
1 star
0 (0%)
Displaying 1 of 1 review
97 reviews
July 4, 2021
Як і іншыя творы беларускіх пісьменнікаў, "Паўлінка" не губляе сваёй актуальнасці і сёння. Нават сёння мы бачым, як таленавітых, разумных, светлых людзей імкнецца паглынуць цемра, глупства ды фанабэрнасць. Паўлінка - гэта прататып беларусачкі лета 2020, якая супрацьстаіць цемры ды глупству няглядзячы на страх, а абапіраючыся на свае сапраўдныя пачуцці, чысціню, розум. Хаця твор сканчаецца даволі драматычна, мне хочацца верыць, што Паўлінка змагла стаць шчаслівай разам са сваім каханым. Хочацца верыць, што і беларускі народ дасягне свабоды начале са сваімі Паўлінкамі.
Displaying 1 of 1 review

Can't find what you're looking for?

Get help and learn more about the design.