Беларускі археолаг, гісторык, грамадзка-палітычны дзяяч.
Галоўная ўвага Міхася Ткачова была накіравана на дасьледаваньне багатай і разнастайнай вайсковай гісторыі Беларусі. На падставе глыбокага аналізу гістарычных, археалягічных і іканаграфічных крыніцаў першым у беларускай гістарыяграфіі прасачыў генэзіс, эвалюцыю і этапы разьвіцьця замкаў і абарончых сыстэмаў населеных пунктаў, а таксама арганізацыю абароны беларускіх гарадоў. Вынікам дасьледаваньня было каля 200 навуковых прац, зь іх 10 кніг (уключаючы разьдзелы ў калектыўных манаграфіях).
Навуковая ступень: - Доктар гістарычных навук (1987), прафесар (1989).
Грунтоўны агляд помнікаў абарончай архітэктуры на тэрыторыі Беларусі. Праца аўтара стала "класікай жанру" і ўжо праз дзесяцігоддзі паспрыяла стварэнню праекта "Беларусь - краіна замкаў".