Янка Купала (сапр. — Іван Дамінікавіч Луцэвіч; 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882 — 28 чэрвеня 1942) — клясык беларускае літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, заснавальнік (разам зь Я.Коласам) новае беларускае літаратуры і беларускае літаратурнае мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН Беларусі і АН Украіны (1929). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) за зборнік „Ад сэрца“.
Творчасьць Купалы прызнаецца за летапіс жыцьця беларускага народа, адбітак яго нацыянальнага характару і сьветаразуменьня. У сваіх сатырычных камэдыях „Паўлінка“ (1912) і „Тутэйшыя“ (1922), драмы „Раскіданае гняздо“ (1913) выявіў духоўную прыгажосьць і маральныя заганы розных сацыяльных супольнасьцяў беларускага грамадзтва, складаны гістарычны лёс народа і самабытнасць беларускае культуры. У раньняй паэзіі, блізкай да фальклёру сваёй вобразнасьцю, адлюстраваў цяжкую долю беларускага народу, адметныя рысы яго гістарычнага шляху і характару, сьветаўспрыманьня (зборнікі вершаў „Гусьляр“, 1910; „Шляхам жыцьця“, 1913; паэмы „Адвечная песьня“, 1908; „Сон на кургане“, 1910; „Магіла льва“, 1913) і інш
Купале не хапае больш канкрэтнага закліка акрамя паўстань! Усё больш пра ліха, долю, жаль і роспач. Так бы і мовіў Янку “годзе, годзе! Годзе сэрца жалем рваці!”
Месцамі ён выдае класічную беларускую чарнуху “сказ руні раны разварушыў… ён, зняўшы пояс саматкан, павіс над руняю на йгрушы”
Але мне асабіста спадабаліся яго фанетычна-рытмічныя эксперыменты “ноч за ночкай ідзе, сцішна, тайна брыдзе, рассявае трывогу-знямогу” і вядома ж паэмы.