Goodreads Librarians Group discussion
Book & Author Page Issues
>
[done] Change language of description on Uladzimir Arlou books
date
newest »
newest »
Done.Please edit the title / subject of your post and add [Done] so other librarians know it is complete.
Books mentioned in this topic
Ад Еўфрасінні, ад Скарыны (other topics)Айчына: Aд Агінскага да Багушэвіча (other topics)
Апоўначы ў лонданскім доме (other topics)
Паром празь Ля-Манш (other topics)
Ордэн Белай Мышы (other topics)
More...



1. Ад Еўфрасінні, ад Скарыны
*Description: Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цiкава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквiі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкi корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны.
Source: https://kamunikat.org/ad-ewfrasinni-a...
2. Айчына: Aд Агінскага да Багушэвіча
*Description: Калі вы хочаце, каб перад вамі ажыла ўся беларуская гісторыя ХІХ стагоддзя, новая кніга Уладзіміра Арлова якраз для вас. Разам з пісьменнікам вы пройдзеце па вуліцах тагачасных гарадоў, наведаеце шляхоцкую сядзібу і сялянскую хату, габрэйскае мястэчка і цыганскае “каралеўства”. З аўдыторый Віленскай і Полацкай акадэмій трапіце на маёўку філаматаў і ў лагер паўстанцаў-каліноўцаў. Кніга адрасаваная кожнай беларускай сям’і.
Source: https://kamunikat.org/aychyna-arlow-u...
3. Апоўначы ў лонданскім доме
*Description: Балады вядомага пісьменніка вельмі розныя па тэматыцы, месцы і часе дзеяння. Яны далёкія ад звыклых жанравых канонаў. Але ўсе балады кнігі лучыць асоба аўтара — паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы.
Source: https://kamunikat.org/apownachy-w-lon...
4. Паром празь Ля-Манш
*Description: Кнігу склалі выбраныя творы зь пяці паэтычных кніг Уладзіміра Арлова. За адну з іх — «Паром празь Ля-Манш», пераствораную па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, аўтар быў уганараваны міжнароднай прэміяй «Эўрапейскі паэт свабоды» (Гданьск, 2010).
Source: https://kamunikat.org/parom-praz-lya-...
5. Ордэн Белай Мышы
*Description: У кнігу ўвайшла выбраная проза вядомага пісьменніка. Побач з добра знаёмымі чытачам аповесцямі і апавяданнямі друкуюцца творы, напісаныя некалькі дзесяцігоддзяў таму, на самым пачатку літаратурнага шляху аўтара. Некаторыя з іх не перавыдаваліся з сярэдзіны 1980-х гадоў.
Source: https://kamunikat.org/orden-belay-mys...
6. Імёны Свабоды
*Description: У кнігу вядомага пісьменьніка і дасьледніка нашай даўніны Ўладзіміра Арлова ўвайшлі 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касьцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасьць беларускай зямлі. Гэта – своеасаблівая аўтарская энцыкляпэдыя любові да радзімы, свабоды і незалежнасьці. У тым ліку дзясяткі аповедаў пра дзеячаў БНР, пачынаючы з тых, хто быў ля яе вытокаў. Гэта браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Язэп Варонка, Язэп Лёсік, Пётра Крэчэўскі, Васіль Захарка, Мікола Абрамчык ды іншыя.
Source: https://kamunikat.org/imyony-svabody-...
7. Каханак яе вялікасці
*Description: Гістарычную прозу Уладзіміра Арлова параўноўваюць з творамі графікі. Але гэта не замінае таму, каб у ягоных аповесцях і апавяданнях побач з глыбокім веданнем гісторыі прысутнічала вострасюжэтнае дзеянне, сагрэтае цёплым гумарам і неўтаймоўнай эротыкай. Сярод герояў кнігі паўстанцы 1863 года і забойца цара Аляксандра ІІ беларускі шляхціч Ігнат Грынявіцкі, Напалеон Банапарт і гетэра Дамініка.
Source: https://kamunikat.org/kakhanak-yaye-v...
8. Танцы над горадам
*Description: Героі твора, які даў назву кнізе, -- самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Аповесці “Дом з дамавікамі” і “Чорны чалавек на зялёнай канапе” таксама ўразяць чытача незвычайнымі для беларускай літаратуры сюжэтамі і вобразамі, падараваўшы не толькі асалоду ад таленавітага мастацкага слова, але і вострыя адчуванні.
Source: https://kamunikat.org/tantsy-nad-gora...