Кніга «Падарожжа ў БНР» уяўляе сабой дасьціпны і ўпарадкаваны паказ у гістарычным кантэксьце арыгінальных дакумэнтаў і матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах БНР у архівах Менску і Вільні. Яна занадта маляўнічая, каб быць гістарычнай манаграфіяй, і занадта стрыманая ў аўтаравай фантазіі, каб быць літаратурным творам, адсюль і жанр — «архіўны раман». На яе старонках у трох сотнях кароткіх фрагмэнтаў апісваецца ўзьнікненьне цуду, які адбыўся 100 гадоў таму, — незалежнай Беларусі.
Навучаўся ў Менскай СШ №86 (1968—1978), Інстытуце замежных моваў (1978—1983). Працаваў у выдавецтве „Мастацкая літаратура“, Скарынаўскім цэнтры. Ад 1991 году ў Вільні — удзельнічаў у выданьні „Нашай Нівы“; пасьля на вольным хлебе — пераклады, рэдагаваньне кніг, карэктура, макетаваньне, набор нотаў, выраб кампутарных шрыфтоў.
Укладальнік выданьня Архіваў БНР. Працуе на радыё „Свабода“ ад 1996 году.
Сапраўднае падарожжа, паглыбленьне ў атмасферу тагачасных беларускіх варункаў. Недзе смешна, а дзесьці й вельмі сумна, а колькі алюзій на тое, што мы маем зараз, гэта проста нейкая містыка! Як слушна зазначыў сам аўтар:
"Вядома, часта хацелася знайсьці аналёгіі з сучаснасьцю, бо паралелі часам былі відавочныя. Але хай сёньняшнія беларускія палітыкі чытаюць гэтую кнігу і самі пазнаюць у тых героях сябе, прымяраюць да сябе іхныя ўзьлёты і падзеньні, дасягненьні і памылкі." (Сяргей Шупа, 2018 г.)
Агулам, цудоўная кніга, вельмі раю ўсім, хто цікавіцца нашай гісторый.