Насамрэч 4 з +. Гэта кароценькая кніжка, але дэтэктыўную лінію патрэбна было б лепш прапісаць. Зінаіда раскрыла справу з мінімальный колькасцю доказаў, што цалкам неверагодна. Але... сама Зінаіда настолькі добра створаны 'ціп' (як бы яна сама сказала). Гэта такая асалода сачыць за яе персанажам. Гэтая кніга ачалавечыла жанчыну з начосам (ці кандзібоберам). І зрабіла яе сімпатычный. Я столькі смяялася падчас чытання. А яшчэ мне спадабаліся жыццёвыя параўнанні, якія Зінаіда выкарыстоўвае, напрыклад 'рассыпацца [...], будта грэчка з парванага пакета'.
Як дэтэктыў, гэта, канешне, зусім не сур'ёзна, але як нейкі зрэз пэўнай часткі беларускага грамадства - даволі ўдала. Хацелася б толькі, каб фігуранты першых дзвюх частак былі больш ярка выяўленымі "ціпамі", але ўжо як ёсць.
Цікавы досвед. Такі твор першы ў маім жыцці. Чытаць на "лукашэнкаўцы" (рускія словы беларускімі літарамі) гэта той яшчэ садызм. Мозг паціхеньку выцякаў праз вушы падчас чытання. Аўтарка, я так разумею хацела паказаць што робіцца ў галовах сучаснага "элехтарата" яго самага. Сюжэт цікавы, але вось гэта "лукашэнкаўка".....
Гісторыя зацягнула і трымала ў эмацыйным напружанні, часам было дужа смешна, часам дужа страшна. Прачытаў даволі хутка, потым яшчэ паслухаў дзве гісторыі ў аўдыяфармаце, бо чамусьці ў электроннай кнізе была толькі першая, а ва ўсім зборніку іх тры і яны ўзаемазвязаныя.
Персанажы збольшага жывыя (ёсць і трупы), рэалістычныя, заўважна некаторая трансфармацыя галоўнай гераіні ў трэцяй гісторыі ў параўнанні з першымі дзвюма. Відаць, нават такіх людзей змяніў 2020 і яго наступствы, але своеасабліва, не так як астатніх.
"Мінус бал" за несастыкоўкі, занадта відавочныя раялі ў кустах і скамечаную канцоўку, асабліва ў першай гісторыі. Было ўражанне нібыта аўтарцы ўжо надакучыла пісаць і хацелася хутчэй закончыць, вываліўшы на некалькі апошніх старонак больш сюжэтных паваротаў чым на ўсіх папярэдніх старонках разам узятых, і прапусціўшы некаторыя важныя дэталі. Скачок ад сабраных сведчанняў да зробленай дэталізаванай высновы пра злачынства нейкі занадта амбіцыёзны нават для Зінаіды Юр'еўны і простым смертным не зразумець як яна яго зрабіла. У наступных гісторыях таксама назіраецца падобная праблема, але ўжо ў меншым маштабе.
Буду чакаць новых твораў ад аўтаркі, бо палёт фантазіі, стылістыка, уменне перадаваць эмоцыі і адчуваць людзей мне спадабаліся.
Усігда скепцічаскі аднасілася да трасянкі, але дажа не перадаць славамі, какія неперадаваемыя ашчушчэнія іспытала чытаючы.
І дэтэкціу сам атлічны, легкае і занімацельнае чціва. Шэрлак Холмс і доктар Ватсан беларускага разліва (разліва падчоркнута).
Ну і канешне, невераятная трасянка. Шчытаю, эта наілучшае ізабрэценіе чалавечэства. Нікакова стыда, баязні ашыбіцца і падглядыванія у славарык, гаварыш как чуствуеш. Памагіці астанавіцца.
Нягледзячы на нелагічнасць дэтэктыўнай часткі, мне спадабалася: уцягнулася адразу, хаця и не збіралася чытать у той момант, ГГ уражвае, яе місціцызм асабліва, канцоўка абы што, але ўсе роуна стаўлю 4! Асаблівае дзякуй за сцісласць=)