Jump to ratings and reviews
Rate this book

Трудно отпускает Антарктида

Rate this book
В книгу входят повести "Семьдесят два градуса ниже нуля", "В ловушке", "Трудно отпускает Антарктида", "За тех, кто в дрейфе". Действие их основано на подлинных драматических событиях, имевших место в Антарктиде, Арктике, на дрейфующей станции "Северный полюс".

592 pages, Hardcover

Published January 1, 1981

13 people want to read

About the author

Ratings & Reviews

What do you think?
Rate this book

Friends & Following

Create a free account to discover what your friends think of this book!

Community Reviews

5 stars
9 (37%)
4 stars
7 (29%)
3 stars
6 (25%)
2 stars
1 (4%)
1 star
1 (4%)
Displaying 1 - 3 of 3 reviews
Profile Image for Krys.
164 reviews
April 9, 2026
Уражанне ад кнігі пазітыўнае і троху нерэальнае. Як ад фэнтазі.

Перад намі асаблівая група людзей у асаблівых, экстрэмальных умовах. Закрытая, абмежаваная прастора стварае свае ўмовы камунікацыі, выбудоўвання стасункаў. (Дарэчы, пра псіхалогію закрытых групаў ёсць нескладаная кніга з мноствам прыкладаў Владимир Лебедев - Психология и психопатология одиночества и групповой изоляции .)

Напрошваецца параўнанне з касманаўтам, умовы жыцця якіх яшчэ больш абмежаваныя прасторай і ў прамым, а не пераносным сэнсе адсутнасцю зямлі пад нагамі (плюс надзвычай неспрыяльны для арганізма стан бязважкасці). Аднак калі меркаваць з кніг успамінаў касманаўтаў і палярнікаў, стасункі апошніх істотна больш нефармальныя і паталагічныя. Выкажу дылетанцкае меркаванне: магчыма, гэта звязана з тым, што касманаўты спрэс вайскоўцы, то-бок прынцыпова надрэсіраваныя на падпарадкаванне і выкананне (а таксама неразгалошванне). Ні ў адных самых разнвяволеных успамінах касманаўтаў розных краін не называецца аргумент заробку ў выбары прафесіі (для многіх палярнікаў гэта істотны пункт) і не акцэнтуецца так праблема адсутнасці жанчын (больш за тое, жанчыны на Міжнароднай касмічнай станцыі прысутныя, але ніякіх вядомых эксцэсаў не агучана, хоць успаміны ўжо пажылых заходніх астранаўтаў часам гучаць цалкам фізіялагічна і шчыра).

Не маю ні досведу жыцця ў абмежаванай групе, ні спецыяльных ведаў, наколькі паглыбляюць асаблівасці асобы і мікрасоцыуму такія ўмовы. Таму заўвагі мае непрафесійныя, але як чытачка маю права на назіранне. Калі забыцца на асаблівую задоўжаную экстрэмальную сітуацыю, то звяртаюць на сябе ўвагу прыкметы суздрам сузалежнага грамадства. Устаноўка на абавязковы подзвіг, абавязковую ахвярнасць. Пры вольным выбары - ляцець ратавацца ці заставацца і рызыкаваць, чалавек, які абраў ляцець, называецца чалавекам з гнільцой. Свабода выбару - ілюзія. Нашто тады яе ствараць? Памылкі выбару не дапускаюцца. Ёсць правільныя і "няправільныя" пачуцці. Проста прагаварыць "я адчуваю страх, сорам, віну" - не тут. А між тым многія выбухі ў групе і праблемы ідуць менавіта ад непрагаворвання, заціскання праблемнай сітуацыі, недазволу выказацца (бо будзеш прызнаны "чалавекам з гнільцой" ). Характарыстыка самага правільнага, самага лепшага таварыша (Гараніна) гаворыць не пра здаровае самапачуванне: "он даже боялся чем-то выделиться, оказаться на виду, получить награду: ему казалось, этим он кого-то обездолит". Быць улюблёным у кіраўніка, шукаць з ім сяброўства, мроіць, як ён паляпае па плячы, абдыме, пахваліць пры ўсіх - і не прызнавацца (ён павінне здагадацца сам - інфантыльная ўстаноўка, іншы павінен здагадвацца пра чужыя пачуцці)... Пры гэтым той, хто наўпрост паказвае згоду з кіраўніком, не любімы іншымі.

У апошняй кнізе разлад паміж таварышамі (зноў жа - выказваецца антыпатыя, непрыязнь, пры гэтым не называецца прычына, не прагаворваецца) прывёў аднаго з іх фактычна да псіхозу - ён забівае малатком сабаку. І я не разумею, чаму не пабаялася група заставацца на доўгія экстрэмальныя месяцы ў абмежаванай прасторы з такім чалавекам. Лагічна было б чакаць (і так і было б у замежным трылеры), што пры іншым эмацыйным перанапружанні ён раскроіў бы чэрап ужо чалавеку. (Адна з маіх улюбёных страшных гісторый - пра тое, як палярнік спрабаваў забіць калегу за спойлеры да кніг, я між іншым расказваю яе адпаведным сябрам - дзейнічае безадмоўна.)

Менавіта гіпертрафаваная правільнасць персанажаў, налёт усёпрабачэння, згладжвання, змякчэння ўсіх канфліктаў, пафас сяброўства-здрады ствараюць уражанне фэнтэзійнасці кнігі. Мне падабаецца чытаць гісторыі "добрых", "правільных" людзей, але я ўжо займела сякі-такі досвед у рэальнасці, каб разумець малажыццёвасць такой падачы. У Саніна проста няма адмоўных персанажаў (такіх не бяруць у касманаўты палярнікі).

Першая аповесць "Семдзесят два градусы ніжэй за нуль" - шмат гісторыек савецкіх людзей, правільных, розных. Нехта паехаў у снягі праз вялікія грошы - але ж гэта толькі таму, што вялікая сям'я, свае ды прыёмныя. Той, хто пахіснуўся, праявіў слабасць або нават подласць, - у яго былі прычыны і ён абавязкова выправіцца. Немагчыма апраўдаць чалавека, праз "невялікую" памылку якога пастаўленыя пад пагрозу жыцці некалькіх чалавек. Але калі прыгледзецца, атрымліваецца, што ўсе чальцы групы без выключэння парушаюць правілы тэхнікі бяспекі, калі - для выратавання таварыша, калі - для зберажэння тэхнікі. Усе спадзяюцца на авось. Калі б чужы авось не спрацаваў з трагічным зыходам, хто ўзяўся б узважваць віну?.. Аповесць нагадала мне "Жураўліны крык" Васіля Быкава - экстрэмальная сітуацыя, розныя паводзіны людзей, флэшбэкі кожнага персанажа - знаёмства і вытлумачэнне цяперашніх учынкаў праз выхаванне, досвед, асаблівасці тэмпераменту. Той, ад каго магла чакацца слабасць, выявіў цвёрдасць. Іншы, распешчаны ў дзяцінстве і сталасці, паклапаціўся пра сябе, а не пра сябра і абавязак.

"У пастцы" - пра цяжкую раскансервацыю станцыі "Усход". Вылучаецца тым, што... не вылучаецца. Цяжкая праца. Цяжкія рашэнні. Складаная для майго разумення каштоўнасць рэчаў супраць каштоўнасці людзей - маю на ўвазе гераізм у ратаванні прыбораў, тэхнікі, матэрыяльнага.

"Цяжка адпускае Антарктыда" - найбольш псіхалогіі, адценняў, "капання ў душах", не магу разважыць, наколькі гэта праўдзівыя зрухі душы. Карабель не можа прабіцца праз ільды, каб забраць зімоўнікаў. Верагодна, ім давядзецца заставацца на другую зімоўку. Кожны выяўляе сябе па-рознаму. Ёсць пэўнае "скасабочанне" подзвігу ў тым, каб адмаўляцца ад эвакуацыі, ведаючы, што ў групе смяротна хворы чалавек - і не паведаміць пра гэта, а таксама ў тым, каб браць на сябе адказнасць за ўчынкі іншых. Можна падумаць, пасылаюць самалёт не дарослыя дасведчаныя людзі, якія могуць самі ўзважыць рызыку, умовы і несці за сябе адказнасць (увогуле, яны і пасылаюць, і нясуць). Калі самалёт не праб'ецца, групе давядзецца застацца ў любым выпадку. Смешна абвінавачваць таварышаў толькі за тое, што хтосьці супраць самаахвярнай тэлеграмы.

"За тых, хто ў дрэйфе" - вылучаецца тым, што тут не Антарктыка, а Арктыка, дрэйф на льдзіне. Найбольш апісанняў прыроды, руху таросаў, найбольш і пра навуковую дзейнасць палярнкаў. Хоць у цэлым тэорыі мне не хапіла: што менавіта робяць палярнікі, што яны мераюць, для чаго, што гэта дае навуцы, чаму дзеля гэтага варта ставіць на карту жыццё і сям'ю, - я не супраць больш вытворчага рамана.

Санін піша вельмі добра: лаканічная мова, трапныя дыялогі, часам з дасціпным яскравым прафесійным гумарам, захапляльна, дынамічна. Лішняга няма - "скупымі мазкамі" лёсы людзей, праявы прыроды, найбольш увагі - дзеянню, здарэнням, падзеям. Адчуваецца збалансаванасць сюжэту, аповеду, разваг, унутранага жыцця чалавека і знешняга. Вось рэалістычнага балансу цемры - святла чалавечай душы не адчуваецца. Устаноўка на гераізм і правільнасць, замоўчанне цёмных праяваў (а ёсць жа такі тэрмін "экспедыцыйнае шаленства"!). Але няхай будзе так. Станоўчых, хоць сабе і троху фэнтэзійных, герояў не бывае зашмат у кнігах, хай бы яны адтуль і ў жыццё павылазілі, толькі астатніх на подзвігі не прымушалі б.
Profile Image for Майя Ставитская.
2,299 reviews237 followers
March 16, 2023
The writer Vladimir Sanin actually participated in polar expeditions to the Arctic and Antarctica, and he does not know the described texture from books or someone's stories. But I doubt very much that he had to go through the trials to which he subjects his characters wandering through the "Call of the Polar Latitudes" cycle with sadistic pleasure. At least because to go through such a thing and just stay alive, with a full set of fingers and toes, is simply unrealistic.

The collection "Antarctica Hardly lets Go" includes four stories: "Seventy-two degrees below zero", "Trapped", the title and "For those who are adrift", but if you read one, you read them all. It doesn't even matter that somewhere the action takes place in Antarctica, and vertical zonality with altitude sickness is added to the hardships of a cruel climate, and somewhere - among the vast expanses of the Arctic. Everywhere extremely charming polar explorers, such knights without fear and reproach, everywhere extremely difficult living conditions, described, however, without details.

We do not see how people prepare food and how they eat, where and how they sleep, how houses and tents are equipped in general, how they dress, how they wash, how toilets are arranged. That is, nothing of what constitutes life in its everyday life, which in itself could be unthinkably interesting. Instead, the author strenuously stuffs us with arguments about the remarkably talented head of the expedition, who is a servant to the tsar, a father to soldiers and generally a "Father". Completely losing sight of the fact that most extreme situations happen to heroes precisely under his brilliant leadership, and not least with his submission.

Героизм нужен там, где нет профессионализма
У Антарктиды есть живая душа. Ну, вроде мыслящего океана у Лема. Пребывая миллионы лет в своем постылом одиночестве, Антарктида привыкла к нему и карает каждого, кто осмеливается его нарушить.
Экстрим привлекает обывателя. Что может быть приятнее, чем наблюдать, как другие сражаются со смертельной опасностью, бредут сквозь пургу, обмораживаются, рискуют замерзнуть насмерть - все это, сидя в уюте своей квартиры, под лаской плюшевого пледа и с кружкой какао в руках. Безрисковая сопричастность, буквально видишь себя одним из этих героев. Самоотверженных, в любую минуту готовых закрыть собственной грудью очередную амбразуру.

Что, в самом деле готовы? Думаю нет. Прошли времена, когда в порядке вещей было жертвовать собой ради гипотетического общего блага и светлого будущего всего человечества. Писатель Владимир Санин на самом деле участвовал в полярных экспедициях в Арктику и Антарктику, и описываемую фактуру знает не по книгам или чьим-то рассказам. Но очень сомневаюсь, что ему приходилось переживать испытания, которым с садистическим удовольствием подвергает своих кочующих по циклу "Зов полярных широт" персонажей. Хотя бы потому что пройти через такое и просто остаться живым, с полным комплектом пальцев на руках и ногах, попросту нереально.

Сборник "Трудно отпускает Антарктида" включает четыре повести: "Семьдесят два градуса ниже нуля", "В ловушке", титульную и "За тех, кто в дрейфе", но если вы читали одну - вы читали их все. Неважно даже, что где-то действие происходит в Антарктике, и к тяготам жестокого климата добавляются вертикальная зональность с высотной болезнью, а где-то - среди бескрайних просторов Арктики. Везде чрезвычайно обаятельные полярники, такие рыцари без страха и упрека, везде экстремально тяжелые бытовые условия, описанные, впрочем, без подробностей.

Мы не видим, как люди готовят еду и как едят, где и как спят, как вообще оборудованы домики и палатки, как одеваются, как моются, как устроены туалеты. То есть, ничего из того, что составляет жизнь в ее повседневности, которая сама по себе могла бы быть немыслимо интересной. Вместо этого автор усиленно пичкает нас рассуждениями о замечательно талантливом начальнике экспедиции, который слуга царю, отец солдатам и вообще "Батя". Совершенно упуская из виду, что большинство экстремальных ситуаций случается с героями именно под его гениальным руководством и не в последнюю очередь с его подачи.

Вот смотрите, какая ситуация: из-за ряда форс-мажоров не удается вовремя доставить топливо со станции Мирный на станцию Восток, и санно-гусеничный поход приходится осуществлять в самых неблагоприятных погодных условиях при пресловутых -72. Можно было перенести экспедицию на следующее антарктическое лето, тем более, что от наличия/отсутствия топлива никто не пострадает, Восток необитаем и используется чисто для научных целей. Но люди, под давлением мудрого руководителя, отправляются в самоубийственную миссию. Не удосужившись проверить качество горючего и исправность техники.

И так тут все время. Где-то лопасти не завезли, где-то оба генератора оказались неисправными при -46 за бортом, где-то из-за разлома в льдине вспыхивает пожар и сгорает вся солярка, едва не спалив людей. А чего стоит история с эвакуацией в заглавной повести. Корабль пробиться не может, затерт льдами и топлива в обрез. За людьми пускаются одномоторные самолеты с выработанным ресурсом двигателя, по дороге все становится так хреново, что сбрасываются для облегчения веса даже шубы и унты летчиков, которые долетают босиком, а им на месте надо по шесть-семь мужиков забрать. Ребята, вы чего? Где логика?

Какая-то бесконечная кунсткамера, честное слово. Гибрид грибоедовского "Рассудку вопреки, наперекор стихиям" и тихоновского "Гвозди бы делать из этих людей". Я вижу стопицот восторженных рецензий, но не понимаю, чем вызваны восторги. Я за то, чтобы люди оставались людьми, а не превращались в кусочки проволоки, искупая чью-то некомпетентность, халатность и рвачество.

Profile Image for Cyberamazing.
26 reviews
Read
March 13, 2018
Для тех кто болеет Антарктидой Санин настоящая находка.
Книга состоит из записей полярников одной экспедиции. Удивительно, что о их подвигах так мало известно. С какими невероятными трудностями и испытаниями сталкиваются полярники. Это книга о силе воле, мужестве, и героизме простых людей.
В общем,о настоящих мужчинах. Читать обязательно!
Displaying 1 - 3 of 3 reviews