What do you think?

Тутэйшыя
Завершана ў 1922 г. Упершыню твор апублікаваны ў часопісе „Полымя“, ў 1924 г., потым у 3-м томе Збору твораў (1927 г.) і больш пры жыцьці паэта не друкаваўся. Аўтар выступае як супраць нацыянальнага рэнегацтва, так і супраць польскага і вялікарускага шавінізму, едка высьмейвае людзей, што здрадзілі народу, адарваліся ад нацыянальнай глебы, гатовыя прыстасавацца да любога рэжыму ўлады.
83 pages, Paperback
First published January 1, 1922
About the author
Янка Купала
18 books3 followers Янка Купала (сапр. — Іван Дамінікавіч Луцэвіч; 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882 — 28 чэрвеня 1942) — клясык беларускае літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, заснавальнік (разам зь Я.Коласам) новае беларускае літаратуры і беларускае літаратурнае мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН Беларусі і АН Украіны (1929). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) за зборнік „Ад сэрца“.
Творчасьць Купалы прызнаецца за летапіс жыцьця беларускага народа, адбітак яго нацыянальнага характару і сьветаразуменьня. У сваіх сатырычных камэдыях „Паўлінка“ (1912) і „Тутэйшыя“ (1922), драмы „Раскіданае гняздо“ (1913) выявіў духоўную прыгажосьць і маральныя заганы розных сацыяльных супольнасьцяў беларускага грамадзтва, складаны гістарычны лёс народа і самабытнасць беларускае культуры. У раньняй паэзіі, блізкай да фальклёру сваёй вобразнасьцю, адлюстраваў цяжкую долю беларускага народу, адметныя рысы яго гістарычнага шляху і характару, сьветаўспрыманьня (зборнікі вершаў „Гусьляр“, 1910; „Шляхам жыцьця“, 1913; паэмы „Адвечная песьня“, 1908; „Сон на кургане“, 1910; „Магіла льва“, 1913) і інш

Ratings & Reviews
Friends & Following
Create a free account to discover what your friends think of this book!
Community Reviews
Displaying 1 - 3 of 3 reviews
September 16, 2022
Шкада, што ўсё яшчэ актуальна. Напладзіла наша грамадства зносакаў(
February 24, 2025
Шмат у чым актуальна і дагэтуль, але ў чымсьці і не. Ёсць прагрэс за сто гадоў. Няхай і невялікі.
June 9, 2023
Беларуская хтонь
Displaying 1 - 3 of 3 reviews